У 2016 годзе плануецца пазбавіць статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці 116 аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі, паведаміў 17 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік міністра культуры Аляксандр Яцко. У асноўным гэта закране помнікі археалогіі, удакладніў ён. Паводле слоў намесніка міністра, даўно наспела неабходнасць у інвентарызацыі помнікаў археалогіі і зараз яна вядзецца вельмі актыўна. «Як паказвае практыка, знайсці на […]
↧