У вёсцы Салацьце Гарадзенскага раёну, блізу літоўскае мяжы, распачаўся незвычайны пленэр. Мастакі маюць аздобіць вёску, у якой многія зь іх жывуць. Вёска Салацьце — амаль на мяжы зь Літвой. Кожны раз, калі сюды прыяжджаеш, трэба прад’явіць памежнікам пашпарт з дазволам на ўезд у памежную зону. Салацьце аточана лясамі і прыгожымі вялікімі азёрамі. Сама вёска невялікая, але зь вельмі цікавымі ляндшафтамі. Магчыма, таму многія гарадзенскія мастакі панабывалі тут […]
↧