М. Улашчык, «Даць народу гісторыю. Успаміны, лісты», 560 старонак. Сэрыя «Беларуская мэмуарная бібліятэка», Мінск, «Лімарыус», 2016. Мікалай Улашчык дбаў пра беларушчыну з Масквы. Ён надрукаваў летапісы часоў Вялікага княства Літоўскага. Гэта яго асноўны даробак. Калі ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце вырашылі ўшанаваць памяць аб першым рэктары «Пічэтаўскімі чытаньнямі», Улашчыка не запрасілі: такі ўдзельнік непатрэбны. 1984 год. […]
↧