Вядомая мастачка з Украіны Аляўціна Кахідзэ на прыкладзе ўласных прац раскажа аб разнастайнасці практыкі перформансу ў наступным парадку: 1-цела, 2-мова, 3-настрой, 4-досвед, 5-гісторыя, 6-роля, 7-улада, 8-ідэя, 9-эстэтыка, 10-кантэкст, 11-камунікацыя. Мадэратарка сустрэчы: Вольга Шпарага. Аляўціна Кахідзэ нарадзілася ў 1973 годзе ў мястэчку Жданаўка Данецкай вобласці. У 2004 годзе скончыла Нацыянальную акадэмію выяўленчага мастацтва і архітэктуры ў Кіеве, факультэт графікі. У 2004–2006 вучылася ў Акадэміі Яна ван Эйка […]
↧