Сёння а 19-й гадзіне ў Вялікай зале Філармоніі адбудзецца канцэрт памяці паэтаў Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна «Струны сэрца чыстага». Ідэя правесці мемарыяльную вечарыну належыць народнаму артысту Беларусі, дырыжору Міхаілу Казінцу. «Мы былі з аднаго пакалення, а з Генадзем Мікалаевічам мы яшчэ сябравалі. Любоў да беларускай паэзіі прыйшла да мяне ў далёкія 1960-я пад уплывам паэзіі Барадуліна і Бураўкіна. Рыгор Барадулін — першаадкрывальнік новых даляглядаў у лексіцы паэзіі. У яго […]
↧