За могілкамі ўжо даўно ніхто асабліва не даглядае, і яны паступова зарастаюць. Ля рэдкіх помнікаў можна ўбачыць свежыя кветкі, што пакідаюць нашчадкі тут пахаваных. Многія з помнікаў зараслі мохам. – На гэтых старых і ўнікальных могілках пахаваныя знакамітыя людзі Вілейшчыны, – кажа кіраўнік Вілейскай суполкі таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Дзяніс Канецкі. – Да прыкладу, Любанскія, што […]
↧