У выдавецтве “Кнігазбор” пабачыў свет трэці выпуск літаратурнага альманаха “Палац” Гомельскага абласнога аб’яднання ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. Адметнасцю нумара з’яўляецца тое, што нямала аўтараў друкуецца тут упершыню. Такім чынам, “Палац” для іх бачыцца аналагам мясцовага літаратурнага часопіса, якога відавочна бракуе рэгіёнам. Ды і сам змест пераконвае: літаратары Гомельшчыны выдатна спраўляюцца з укладаннем, прадстаўляючы ў кніжцы […]
↧