Адзін з найпрыгажэйшых беларускіх мітаў — рамантычны міт пра дуду. Калі і кім ён ствараўся, чаму дуда стала нацыянальным сымбалем і як яна ўплывае на самаўсьведамленьне беларусаў? Гутарка з дасьледнікам дуды, сябрам рады Студэнцкага этнаграфічнага таварыства Яўгенам Барышнікавым. — Апошнімі гадамі ў Беларусі актыўна адраджаецца цікавасьць да дуды, дудароў, дударскай творчасьці. Дуды дасьледуюць. На дудах граюць. Яны выклікаюць цікавасьць нароўні зь іншымі нацыянальнымі сымбалямі, прыкладам, з арнамэнтальнай вышыванкай. Чым […]
↧