Quantcast
Channel: Статьи
Viewing all 15480 articles
Browse latest View live

У Горках не будуць ставіць памятны знак Пятру І, бо парушаныя працэдуры

$
0
0


Мемарыяльны знак расійскаму цару Пятру І планавалі адкрыць 26 чэрвеня, у гадавіну вызвалення Горацкага раёну ад нацыстаў, але аблвыканкам вырашыў, што парушаныя працэдуры ўзгаднення, паведамляеРадыё Свабода.

Пра намер ушанаваць Пятра І стала вядома з праграмы ўрачыстасцяў, якую апублікавала мясцовая раённая газэта «Горацкі веснік». Пасля публікацыяў у незалежных СМІ праграму падкарэктавалі. З яе зьнікла адкрыццё памятнага знаку расійскаму цару.

У Горацкім райвыканкаме адмаўляюцца гаварыць пра сітуацыю з памятным знакам. Ва ўпраўленні культуры Магілёўскага аблвыканкама заявілі, што «знак устанаўліваць ня будуць». Кіраўнік упраўлення Алег Стэльмашонак заявіў Свабодзе, што райвыканкам «не падаваў заяўкі ў адпаведнасці з законам» на ўстаноўку знаку.

На пастамент непадалёк ад райвыканкама (ён ужо гатовы) у Горках планавалі паставіць муляж гарматы ХVІІІ стагоддзя і шыльду. Такім чынам хацелі адзначыць знаходжанне Пятра І у Горках падчас Паўночнай вайны ў 1708 годзе.

nn.by


Зона гасціннасці "Мінск". Як "палаткі на Кастрычніцкай"раздзялілі грамадства

$
0
0
"На час Еўрапейскіх гульняў тусовачную вуліцу Кастрычнікую перакрыюць для ўсіх відаў транспарту"— гэтая навіна шырока разышлася сярод прыхільнікаў вечаровых шпацыраў па вуліцы, якую ў Мінску называюць нязграбным словам Хіпстэрштрасэ.


Фота — Еўрарадыё

  Аднак радасць была не такой працяглай. У першы жа дзень гульняў на Кастрычніцкай усталявалі палаткі з шашлыкамі, трыкатажам, валёнкамі і іншымі атрыбутамі буйнога гарадскога свята, як тое свята ўяўляе выканкам.
Сацыяльныя сеткі, асабліва фэйсбук, адразу напоўніліся эмоцыямі мінчукоў: нехта кпіў з палаткі ААТ "Камволь"на фоне графіці з графам Чапскім, нехта сумняваўся ў камерцыйным поспеху валёнкаў у +30, але асноўная маса абурылася ў стылі класічнага анекдота — прыйшоў паручнік Ржэўскі і ўсё апошліў.

 Валёнкі, трыкатаж і іншыя тавары штодзённага побыту, што праўда, з Кастрычніцкай хутка зніклі, а вось шашлык і недарагі алкаголь засталіся. Кажуць, ажно да канца гульняў.

 У пэўны момант хваля абурэння пачала спадаць, а на яе месца прыйшла дыскусія. 

 "Таму асабліва прыемна глядзець на хіпстэры-ўрбаністы, якія толькі-толькі адбудаваліся ў рэзервацыі, але калі ў іх там раптам завялася якая-ніякая не лакаваная гарадская рэчаіснасць, сталі бегаць і крычаць, як зламалі ПРЫГАЖОСЦЬ"— пішамузычны крытык Конрад Ерафееў, які даўні час жыве ў Брытаніі і бачыць вось такія ярмаркі ледзь не штовыходныя ў тусовачных месцах.

 Насамрэч, хто хоць раз быў нават у Вільні на Казюкі, той зразумее, што Кастрычніцкая яшчэ лёгка адбілася. І калі на віленскія Казюкі мы ездзім адмыслова, то нешта адносна падобнае тут вызывае ў нас абурэнне. 

 "Гэта ізноў жа адміністрацыйны рэсурс усё гэта ўчыняе і не з пасылам "а вось тут мы дадзім слабіну, лёгкай трэш-пярчынкі, хай бабулькі і чувакі са Жданоў прыязджаюць і гандлююць на здароўе", а з пасылам "тут будзе замежны турыст і мы яму падсунем трыкатаж, каторы ў нас ніхрана не прадаецца і парадуем прыгожым сувенірам"— адказваепаэт і музыка Уладзь Лянкевіч. 

 Так, шмат хто бачыць у палатках на Кастрычніцкай бессмяротныя Дажынкі, якія хоць афіцыйна не праводзяцца ўжо колькі год, але чый прывід крочыць па беларускіх гарадах і нават дабраўся да святога  — нашай маленькай Еўропы.
"Палатачны тыдзень"на Кастрычніцкай у які раз паказвае, што мінская жыццёвая прастора строіцца ненатуральна, пры чым гэтая ненатуральнасць мае карані з абодвух бакоў. Канешне, ад выканкама мы нічога добрага даўно не чакаем, але і падзяліць горад на зоны выглядае так сабе ідэяй. Вось тут у нас Зыбіцкая — тут тусуюцца. Тут Кастрычніцкая — тут тусуюцца, але больш эстэтычна. Вось тут у нас Палац Спорту — ля яго Дажынкі. Вось тут Чыжоўка — у ёй страшна. І крый Божа, каб у гэтай зразумелай сістэме каардынат нешта змянілася. Наведнікі ўніверсама "Цэнтральны"круцяць насамі ад хіпстэраў, наведнікі ўмоўнага бара Enzo з жахам глядзяць на палатку з шашлыкамі.

 Мы можам смяяцца з афіцыйнай назвы "Зона гасціннасці", маўляў, гасціннасць у нас таксама толькі па зонах, а слова зона ўвогуле шматзначнае, смешна. І не заўважаем, што самі займаемся падобнымі рэчамі: вось тут у нас зона тусоўшчыкаў, тут зона — хіпстэраў з паглыбленным унутраным светам,  а тут Чыжоўка і так, там усё яшчэ страшна і парк імя Грэкавай, пра якую мы не ведаем, хто гэта такая.  

 Такая любімая нефармальным грамадствам песня Лявона Вольскага пра "Мінск і Менск"трактуецца адназначна: мы самі абіраем, дзе мы хочам жыць, і гэта Менск з неіснуючымі гатычнымі шпілямі. Але сам па сабе, такі Менск абсалютна немагчымы, чаго мы не хочам прызнаць. І Менска без Мінска не атрымаецца. Што праўда, наадварот гэта таксама працуе.

 Юрась Ускоў

Жывая Бібліятэка шукае валанцёраў і валанцёрак! Апошні дзень!

$
0
0

Хутка набліжаюцца вялікія даты і важныя падзеі для Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”. У гэты час нам будзе вельмі патрэбна ваша дапамога! Не згубіце шанец далучыцца да каманды “Жывой Бібліятэкі”.


Наша каманда прасоўвае ў грамадстве прынцыпы роўнасці, інклюзіўнасці, недыскрымінацыі і талерантнасці. Нам важна, каб самыя розныя людзі маглі камунікаваць паміж сабой і голас кожнага і кожнай быў пачуты!

Падрабязней пра нас і нашу дзейнасць можна прачытаць на сайце humanlibrary.by

Каго мы шукаем:

•   SMM-спецыяліст_ка

Весці старонкі ў Facebook, Telegram і/ці Вконтакте. Для гэтага патрэбна добра валодаць беларускай мовай (ці разумна карыстацца перакладчыкам), рацыянальна размяркоўваць свой час, паважаць дэдлайны.

•   Юрыст_ка

Гэта можа быць студэнт_ка ад 3 курса і вышэй, каб дапамагчы разабрацца з паперамі.

•   Рэдактар_ка сайту humanlibrary.by

Весці сайт, дадаваць навіны, часам рэдагаваць тэксты, пажадана мець досвед працы з WordPress.

•   PR-спецыяліст_ка

Рабіць розныя паштовыя рассылкі і займацца PR-ам нашых падзеяў.

Калі вы умееце рабіць нешта з гэтага і вам цікава папрацаваць з намі - далучайцеся запоўніўшы анкету https://forms.gle/MSNkL5VTGBQ9noG66. Апошні дзень прыёму заявак - 25 чэрвеня. Не пазней за 26 чэрвеня з вамі звяжуцца і распавядуць пра тэставае заданне, якое патрэбна будзе выканаць да 30 чэрвеня.

Калі засталіся нейкія пытанні, то смела запытвайцеся праз пошту human.library.belarus@gmail.com

Гомельскае ТБМ запрашае запісацца ў беларускамоўную групу ці клас

$
0
0

Грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» займаецца тэмай беларускамоўнай адукацыі ў Гомелі больш за 6 гадоў. У выніку агульных высілкаў разам з установай «Цэнтр рэгіянальнага развіцця ГДФ» быў уведзены асобны ўлік для жадаючых навучацца па-беларуску.


Фото – belsat.eu

Два гады існавання чаргі паказалі, што аднаго толькі ўліку не дастаткова, чарга не рэкламуецца, звесткі чаргі грамадскасці не прадастаўляюцца, таму Гомельскае ТБМ вырашыла арганізаваць свой ўлік і заклікае запоўніць анкету.

Вынікі разнастайных апытанняў праведзенных і араганізацыяй, і ў навучальных установах з падачы ТБМ паказваюць, што існуе попыт на беларускамоўную адукацыю, але не заўсёды права навучацца па-беларуску рэалізуецца.

Бацькам кажуць пра мінімальную колькасць дзяцей, якая павінна быць у такіх групах ці класах, але гэта нельга пацвердзіць дакументамі, таму што ў іх напісана толькі пра максімальную колькасць дзяцей. Для школы гэта 25 чалавек, а для гімназіі 20.

Практыка паказвае, што больш эфектыўнымі з’яўляюцца скаардынаваныя дзеянні групы людзей, чым высілкі адзінак. Мы запрашаем далучыцца да нас хаця бы дэклараваннем таго, што вы ёсць. Запоўніце анкету, па выніках анкетавання мы прааналізуем размеркаванне анкет па раёнах горада, збярэмся разам і распрацуем далейшыя крокі. Проста ўявіце, што французы ў Францыі патрабуюць навучанне па-французку! Неверагодна, але для беларусаў гэта рэальнасць, — кажа старшыня Гомельскага ТБМ Алеся Аўласевіч.

У 2018/2019 навучальным годзе ў Гомелі беларускамоўнае навучанне было арганізавана ў трох дзяржаўных установах: яслі-сад № 160 і № 161 і ў гімназіі № 36 імя Мележа. Агулам колькасць дзяцей, якія навучаюцца па-беларуску 105 чалавек. Запаўняйце анкету і далучайцеся.

Даведка: +375299089162 (Алеся), gomeltbm@gmail.com


Распачынаецца новы сезон летняй "Гістарычнай школы"з археолагам Алегам Трусавым

$
0
0



У чацвер, 27 чэрвеня, з 18:20 і ў чацвер, 4 ліпеня, таксама з 18:20 запрашаем на першыя заняткі новага сезона "Гістарычнай школы"з Алегам Трусавым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам, палітыкам і грамадскім дзеячом, в.а. абавязкі рэктара "Універсітэта імя Ніла Гілевіча", Ганаровым старшынём ТБМ.

Штомесяц будзе праведзена па 1-2 лекцыі, у якіх сп. Трусаў будзе распавядаць пра гісторыю розных гарадоў Беларусі, сярод якіх будуць Мір, Слонім, Валожын, Мсціслаў і мястэчка Івянец. Тэма першай сустрэчы "Таямніцы Мірскага замка", тэма другой - "Старажытны Мсціслаў".

Таксама будуць ладзіцца прагляды гістарычных фільмаў і іх абмеркаванне.

Чакаем у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13) 27 чэрвеня ў 18:20. Уваход вольны.

tbm-mova.by



У Беларусі змяняюцца правілы прызыву ў войска. Ідзе збор подпісаў супраць.

$
0
0

В парламент поступил проекта закона «Об изменении законов эффективного функционирования военной организации государства». Его опубликовала в своем Telegram-канале депутат Анна Канопацкая. Закон планируют принять в двух чтениях на этой сессии. Разбираемся в документе. На сайте "Удобный город"появилась петиция "Против создания неравноценных условий получения образования в связи с необходимостью прохождения воинской службы". Собрано около полутора тысяч подписей. Подписать петиция можно здесь.

Отсрочки 

Отсрочки от службы для получения образования выдадут лишь раз, пишет TUT.by. Это значит, что те, кто отучился в вузе, должны будут отслужить перед поступлением в магистратуру. Правда, это не коснется тех, кто учится за границей по направлению государственных организаций. В пояснениях к закону эту объясняют тем, что так беларускую экономику обеспечат достойными специалистами. Беларусы, которые на момент вступления закона в силу окончат вуз и поступят в магистратуру, могут не волноваться – их не заберут.

Госслужба

Уклонистов от службы не примут на работу в МВД, МЧС, Государственном комитете судебных экспертиз, в органах финансовых расследований КГК, СК. Госслужащими они не станут. Власти переживают, что за последние время число руководителей государственных органов, которые не служили, значительно выросло.

Речь идет о парнях, которые до 27 лет уклонялись от призыва. За них возьмется военный комиссариат: их признают «не прошедшими военную службу по призыву, не имея на то законных оснований», эти данные занесут в военный билет в графу «Особые отметки». Однако переживать беларусам, которым на момент вступления закона в силу уже исполнится 27 лет.

Выезд за границу

Тех, кто пытается «откосить» от армии, не пустят за границу. Сейчас для этого нужно, чтобы призывник нарушил закон – статью 435 УК РБ. Когда закон изменится, заводить уголовное дело и официально признавать беларуса уклонистом не придется.

Отработка по распределению

Отрабатывать распределение не будут выпускники-бюджетники, а также целевики, которые добровольно поступили на военную службу по контракту в Вооруженные силы, другие войска и воинские формирования Беларуси и прослужили не менее срока обязательной работы. 

KYKY.org

"А годныя па здароўі выпускнікі будуць масава з'язджаць"

$
0
0

Законапраект аб зменах правілаў прызыву ў войску становіцца інфармацыйнай тэмай тыдня. Прапануем вашай увазе меркаванне, выказаная ў тэлеграм-канале "Рефлексия и реакция". 

Image result for военный билет рб

В опубликованомобосновании необходимости принятия закона об отмене отсрочек - вся боль сложившейся системы современного беларуского государства.

Не будем здесь разводить вечные споры о преимуществах и недостатках призывной и профессиональной армии, о военных союзах и степени военной угрозы Беларуси. Остановимся на факте - события в Украине показали что боеспособная армия всё еще нужна, а на существенное её реформирование без существенного же снижения боеспособности нужны большие деньги. В НАТО нас пока не возьмут, а даже если попросимся то огребем проблем с Россией. Государство на сегодня может платить рядовым-контрактникам примерно минималку, это не те деньги, за которые взрослый мужчина способен кормить семью. Можно взять калькулятор в руки и примерно посчитать, сколько будет стоить поднять всем рядовым и сержантам (да и большинству младших офицеров) ВС, МВД, ГПК, КГБ довольствие хотя бы до средней зарплаты по стране. Счет пойдет на сотни миллионов долларов в год. А срочники стоят в разы меньше.

Суть предлагаемых министерством обороны мер - очень много конкретного кнута и очень абстрактный гипотетический пряник. Это в целом сходится с парадигмой военного мышления: мы здесь устанавливаем правила, если не нравится - накажем. Чего нет в документе и что могло было бы реально повысить престиж службы?

Это регулярные увольнительные на выходные.

Это более детальная специализация в соотвествии с гражданской специальностью или желанием её освоить.

Это расширение практики службы в резерве.

Это возможность легально откупиться в пользу тех кто несет службу, выбрав более легкий вариант освоения воинской специальности.

Все эти пункты прекрасны, если бы не одно ключевое обстоятельство - беларуская армия снизу тотально люмпенизирована. Лучшие абитуриенты не идут в офицеры - в офицеры идут те, чьи родители не могут позволить ребенку гражданское образование. Самые умные и образованные призывники идут по отсрочке, ведь в ВУЗ/техникум не может поступить или клинический идиот, или тот у кого совсем нет денег на образование. Поэтому в армию идут социальные низы.

 Что такое увольнительная на выходные для парня из нормальной семьи? Это возможность сьездить домой, увидеть мать, повстречаться с друзьями. Что такое увольнительная на выходной для люмпена? Это два дня потенциального пьянства и дебоша, головная боль для патрулей и командира.

 Что значит специализация и резерв? Значит что немногих "умных", попадающих таки в войска, будут внутри же высасывать отдельные подразделения, а масса останется без самых способных солдат.

 Что значит откуп за деньги от службы? Это значит что богатые найдут возможность не пойти, а пойдут все те же дети из бедных семей.

Но все же предложенный законопроект ужасен. Ужасен тем, что он не решает этой главной проблемы - полного отсутствия интереса к армии у наиболее качественного призывного контингента. Цитата из документа: "большинство граждан Республики Беларусь призывного возраста стремится найти законный путь не проходить срочную военную службу либо вовсе уклониться от призыва."Честное, смелое признание, что интересы большинства граждан призывного возраста расходятся с интересами государства. Но раз интереса нет - значит будем ловить на вручении диплома. 

 Да, возможно тактически это поможет вытащить тысячу-другую дополнительных призывников. В первые несколько лет. А потом годные по здоровью выпускники будут просто уезжать, массово и надолго. Загоняя лучших людей насильно кнутом в армию, минобороны выкинет их из страны, возможно навсегда. Потому что чем более будет ярко проявляться рабоче-крестьянская составляющая в армии, чем жестче в связи с этим будет наводиться дисциплина, тем меньше будет желание тратить свой драгоценный год на такую"тюрьму"у каждого конкретного парня. Простых решений у проблемы нет - простые решения приведут ещё к большему усложнению ситуации.


Пока не будет четкого и понятного ответа на вопрос "А зачем мне армия?", любой солдат будет иметь психологию наемника и будет мерять интерес к службе критериями исключительно материальной/карьерной выгоды. А дать ответ на этот вопрос можно лишь ответив на более глубокие вопросы: "А зачем защищать государство?"и самый главный - "А зачем существует это государство и как в нем учитываются мои интересы?". На этот вопрос должна давать ответ общепринятая в обществе идеология, на месте которой - концептуальная пустота, Европейские игры и замполит Макаров.

Колькі хочуць зарабляць пісьменнікі для поўнага шчасця?

$
0
0

Ці ведаеце вы, што натхняе ці, наадварот, астуджвае творчы патэнцыял пісьменніка? У 2019 годзе Каралеўскае літаратурнае таварыства Брытаніі зрабіла даследаванне пад назвай “Мой уласны пакой”. 

Ініцыятары даследавання натхніліся працай вядомай пісьменніцы Вірджыніі Вулф “Свой пакой” (1929), дзе апавядаецца, што аўтар можа стаць сапраўды свабодным і здольным ствараць шэдэўры толькі калі мае ўласны пакой і заробак, не меншы за 500 фунтаў, што на сёння адпавядае прыблізна 30 тысячам фунтаў на год (каля 3000 $ на месяц  — budzma.by ). 

Virginia Woolf

Вось літаратурнае таварыства і вырашыла даведацца, ці дасягнулі пісьменнікі Брытаніі гэтага ўзроўню, і што ўвогуле трэба зрабіць для аўтара, каб яму камфортна працавалася.

Даследаванне базавалася на вывучэнні такіх аспектаў дабрабыту творцаў: патрэбы аўтараў, дапамога ад сваякоў і сяброў, асноўныя праблемы, якія даводзіцца вырашаць, а таксама што прымушае аўтара рухацца далей і падтрымліваць пастаянную пісьменніцкую дзейнасць. Для правядзення даследавання былі задзейнічаныя ажно 2166 аўтараў з ўсіх канцоў Брытаніі, прадстаўнікі мноства розных сацыяльных слаёў, расавых і гендарных груп.

Нягледзячы на тое, што Вірджынія Вулф лічыла, што галоўным стымулам для паспяховай дзейнасці аўтара з’яўляецца фінансавы дабрабыт, новае даследаванне прадэманстравала, што эмацыйныя праблемы турбуюць сучасных аўтараў нашмат больш. У адказ на пытанне, які тып дапамогі неабходны, 80% пісьменнікаў адказалі, што ім неабходны ўласны пакой, 65% — узаемная падтрымка, 60% — эмацыйная падтрымка, і толькі 58% — фінансавая. Гэтыя лічбы дэманструюць, што пытанні асабістай прасторы і эмацыйнай бяспекі хвалююць пісьменнікаў больш за фінансавыя турботы.

Што да фінансаў, то даследаванне прадэманстравала: большая частка аўтараў не атрымлівае ў год тую суму грошай, якую Вірджынія Вулф лічыла аптымальнай. Толькі 5% пісьменнікаў у Брытаніі маюць больш за 30 тысяч фунтаў на год з пісьменніцкай дзейнасці, большасць, прыкладна 67%, зарабляе да 10 тысяч.

Цікава, што толькі невялікая колькасць пісьменнікаў здольная пражыць на грошы, заробленыя з літаратуры. 10% рэспандэнтаў заявілі, што не маюць аніякай альтэрнатыўнай прафесійнай дзейнасці ці фінансавага падмурку, апроч творчасці. Больш чым палова адзначыла, што мае або падпрацоўку, або вольны графік (52%), а 20% аўтараў увогуле маюць пастаянную працу па-за літаратурнай дзейнасцю. Даследаванне паказала, што шанец пісьменнікаў зарабляць па 30 000 фунтаў на год у тры разы большы на іншай працы, чым літаратурная дзейнасць. 14% адсоткаў рэспандэнтаў зарабляе больш за гэтую суму на альтэрнатыўных працах.


Прыналежнасць да той ці іншай сацыяльнай групы таксама мае ўплыў на паспяховасць пісьменніцкай дзейнасці. Напрыклад, 25% удзельнікаў апытання аднеслі сябе да рабочага класу, прадстаўнікі якога склалі толькі 11% катэгорыі людзей, які зарабляюць больш за 30 000 фунтаў. Даследаванне таксама выявіла карэляцыю паміж расавай і гендарнай прыналежнасцю і заробкамі пісьменнікаў. 13% адсоткаў людзей ідэнтыфікавалі сябе як афрыканцы ці азіяты, але ў выніку склалі толькі 9% групы самых заможных пісьменнікаў. Цікавая дынаміка была заўважаная і з уплывам полу на фінансавае становішча. 72% удзельнікаў апытання былі жанчынамі, якія склалі 57% самых высокааплачваных пісьменнікаў. Адпаведна, мужчыны складалі прыблізна 25% рэспандэнтаў, але тым не менш яны ўтвараюць 41% пісьменнікаў, якія атрымліваюць найбольшыя ганарары. Лічбы дэманструюць, што ў Злучаным Каралеўстве людзі еўрапейскай расы і высокага сацыяльнага статусу маюць большы шанец на паспяховую аўтарскую дзейнасць.

Самымі вялікімі праблемамі для пісьменнікаў у пачатку кар’еры з’яўляюцца недахоп грошай, а таксама адсутнасць веры ў сябе і свае сілы, няведанне пра магчымыя механізмы дапамогі. 68% літаратараў лічаць галоўнай праблемай на шляху да пастаяннай дзейнасці фінансавыя цяжкасці. “Я пішу пастаянна, але мая жонка мае добрую працу — інакш я б не змог падтрымліваць сваю сям’ю адзін”, — кажа адзін з пісьменнікаў. 67% творцаў лічаць, што адсутнасць часу — іх галоўны бар’ер у дасягненні поспеху: “З улікам таго, колькі часу забірае мая асноўная праца, я магу пісаць толькі па адным-два радкі на дзень”. Можна зрабіць выснову, што фінансавыя цяжкасці і адсутнасць часу — гэта цесна звязаныя праблемы, якія турбуюць сучасных пісьменнікаў.

Адсутнасць веры ў сябе стала праблемай для 54% апытаных. Шмат хто з аўтараў заўважыў, што яны часта чуюцькаментары ў свой бок, што ім не варта пісаць зусім, — своеасаблівы сацыяльны ціск, які прымушае людзей лічыць, што яны не могуць стаць паспяховымі. “Я адчуваў, што такія людзі, як я, ніколі не становяцца пісьменнікамі”, — кажа адзін з рэспандэнтаў.

Як высветлілася, сувязь з расавай і гендарнай групай таксама ўплывае на тое, якія праблемы маладыя аўтары хутчэй за ўсё сустрэнуць на сваім шляху. Напрыклад, праблема з адсутнасцю веры ў сябе больш праяўляецца сярод жанчын (50%, у мужчын — 39%), а таксама ў людзей нееўрапейскага паходжання — 76%. Важным аспектам з’яўляецца і тое, што існуюць іншыя фактары, якія могуць значна пагоршыць ацэнку свайго патэнцыялу. Напрыклад, 74% аўтараў з цяжкімі захворваннямі выказалі адсутнасць упэўненасці ў параўнанні з 69% у здаровых аўтараў.


Але самым цікавым кірункам даследавання быў аналіз таго, якім чынам аўтары здольныя, нягледзячы ні на што, працягваць сваю дзейнасцьі адчуваць, што іх праца патрэбная. Пасля дыскусій з апытанымі высветлілася, што пісьменнікам вельмі важна ведаць, што плён іх дзейнасці прыносіць некаму карысць, а іх словы важныя для людзей, для грамадства. Таксама варта адзначыць ролю сям’і ў поспеху аўтара. Калі творца атрымлівае дастаткова ўвагі і ўпэўненасці ад сяброў і сваякоў, гэта дапамагае яму ўсвядоміць сваю важную ролю і працягваць пісьменніцкую дзейнасць.

Такім чынам, можна зрабіць выснову, што фінансавыя цяжкасці з’яўляюцца хутчэй бар’ерам для пачатку літаратурнай дзейнасці, у той час як эмацыйныя канфлікты могуць стаць бар’ерам для працягу пісьменніцкай працы. Большая частка аўтараў жыве маючы другую працу апроч літаратурнай дзейнасці, і ім вельмі важна ведаць, што іх высілкі і ахвяры нечага вартыя.


Паводле rsliterature.org


Лукашэнка ўхваліў законапраект аб амністыі. Хто пад яе трапляе

$
0
0

Ілюстрацыйнае фота

Законапраект аб амністыі ў сувязі з 75-годзьдзем вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ўхваліў Аляксандар Лукашэнка, дакумэнт унесены на разгляд у парлямэнт, паведамляеСвбода са спасылкайна дзяржаўны тэлеканал «Беларусь-1».

Паведамляецца, што амністыя закране так званыя льготныя катэгорыі грамадзян:

  • непаўналетніх,
  • цяжарных жанчын,
  • бацькоў-адзіночак, якія выхоўваюць дзяцей да 18 гадоў,
  • інвалідаў і невылечна хворых.

Таксама на амністыю могуць разьлічваць тыя, у каго ёсьць заслугі перад краінай:

  • вайскоўцы, якія бралі ўдзел у баявых дзеяньнях,
  • ліквідатары аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

А вось асуджаным за наркотыкі чакаць амністыі не выпадае. Адказваючы 19 красавіка на пытаньні дэпутатаў пасьля звароту з пасланьнем Лукашэнка заявіў, што ніякай амністыі ня будзе ні для вытворцаў, ні для распаўсюджвальнікаў наркотыкаў.

Амністыі для асуджаных паводле наркатычных артыкулаў патрабуе рух «Маці 328». Актывісткі руху, дзеці якіх адбываюць пакараньне за наркотыкі, некалькі разоў арганізоўвалі мітынгі каля парлямэнту, каб да гэтай праблемы прыслухаліся. І цяпер некалькі актывістак бяруць удзел у галадоўцы, патрабуючы перагляду антынаркатычнага заканадаўства. Праблема ў тым, што нават за маленькія порцыі наркатычных рэчываў людзям даюць вялікія турэмныя тэрміны.

Законапраект аб памілаваньні на даручэньне Лукашэнкі распрацавала Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі разам зь Вярхоўным Судом і Генпракуратурай. Чакаецца, што яго разгледзяць 26 чэрвеня на сэсіі Палаты прадстаўнікоў. Пасьля разгляду дэпутатамі праект перададуць у Савет Рэспублікі, а потым на падпісаньне Лукашэнку.

Апошні раз амністыя праводзілася 4 гады таму. Сёлета пад амністыю могуць трапіць каля 10-12 тысяч чалавек.

Патрыятычнае выхаванне: абавязак – не прыгон

$
0
0

Сеціва ўскалыхнуў законапраект аб зменах правілаў прызыву ў войска, які выклікаў справядлівую хвалю абурэння. Але давайце глянем на праблему з іншага ракурсу: чаму так адбываецца? А ўсё ж відавочна: бо адсутнічае сталае патрыятычнае выхаванне.


Будзьма шчырымі: у беларускім войску даўно ніхто не хоча служыць, а да ўсяго яшчэ і дэмаграфічныя праблемы. Цяпер служба ў войску калі і ўспрымаецца як абавязак, то выключна ў самым негатыўным сэнсе – як тая паншчына, якую нікому не хочацца адбываць. Таму і жаданне “адкасіць” ад гэтага самага войска з любой нагоды даўно успрымаецца, як абсалютна нармальная з’ява.

Прафесійнае войска ў Беларусі: за і супраць

І гаворка не толькі пра “вечныя” магістратуры з аспірантурамі, якія для многіх маладых беларусаў сталі сапраўднай выратавальнай саломінкаю. Сама вайсковая тэма даўно займела негатыўную канатацыю, бо нездарма ж у народзе з’явілася прымаўка “Ученье — свет, а неученье — боты”. Спосабаў пазбегнуць службы існуе вельмі шмат. І ўсе яны без выключэння прымальныя для нашага грамадства. Упэўнены, што і сярод вашых знаёмых ёсць тыя, хто так рабіў. Масавае нежаданне служыць у войску — даўно ўжо сакрэт Палішынеля, таямніцы з гэтага ніхто не робіць. І наўрад ці хоць бы хто з тых “касьбяроў” падвяргаецца ўшчуванням, хутчэй наадварот: яны заўжды знаходзяць разуменне. Ускосна прызнаюць гэта і аўтары законапраекта, калі пішуць, што беларусы прызыўнага ўзросту шукаюць законныя прычыны не трапіць у войска.

Максім Жбанкоў: Дзікае войска караля Стаха

Пачынаць, відаць, усё ж трэба не з такіх вось жорсткіх падыходаў, а з правільнага патрыятычнага выхавання. Трэба на якасна новым, зразумелым узроўні даносіць да грамадзянаў мэсідж пра тое, чым ёсць насамрэч абавязак і што гэта такое — Радзіму абараняць. Безумоўна, добра, што ў школе вучаць патрыятызму па прынцыпе “Жыву ў Беларусі – тым і ганаруся”, але ж, пагадзіцеся, гэтага мала. Нельга стаць патрыётам прымусова, а кожны мае быць на сваім месцы. А да ўсяго трэба яшчэ і выкараніць такія ганебныя з’явы для войска, як дзедаўшчына etc…

Я.І.

На сайце "Удобный город"з'явілася петыцыя "Против создания неравноценных условий получения образования в связи с необходимостью прохождения воинской службы", падпісацца можна тут

«Еўрапейскія забегі» #velcombegom датэрмінова прабеглі 200 000 кіламетраў у дапамогу дзецям на рэкордную суму ў 200 000 рублёў

$
0
0

Удзельнікі дабрачыннага праекта «Еўрапейскія забегі» #velcombegom датэрмінова пераадолелі рубеж у 200 000 кіламетраў. За 7 дзён да заканчэння акцыі беларусы і замежныя ўдзельнікі акцыі гарантавалі пералічэнне фінансавай дапамогі ад кампаніі velcom | A1. 24 чэрвеня сертыфікаты на агульную суму 200 000 рублёў былі ўручаны бенефіцыярам акцыі –цэнтрам, дзе навучаюцца дзеці-спартсмены з абмежаванымі магчымасцямі. Узнагароджанне адбылося ў межах медальнай цырымоніі IIЕўрапейскіх гульняў для лепшых лёгкаатлетаў.

4.jpg

У год пяцігадовага юбілея #velcombegom стаў сапраўды міжнародным – акцыя «Еўрапейскія забегі» прайшла ў партнёрстве з Дырэкцыяй ІІ Еўрапейскіх гульняў і стала іх сапраўдным пара-складнікам. У дапамогу дзецям-спартсменам з абмежаванымі магчымасцямі прабеглі не толькі беларусы, але і спартсмены-ўдзельнікі і госці II Еўрапейскіх гульняў. У агульны вынік «Еўрапейскіх забегаў» уключаны і ўсе лёгкаатлетычныя дыстанцыі ІІ Еўрапейскіх гульняў – а гэта без малога 350 кіламетраў, а таксама ўся дыстанцыя эстафеты «Полымя міру» па тэрыторыі Беларусі – больш за 7700 кіламетраў.

Па выніках акцыі кампанія velcom | A1 акажа дабрачынную дапамогу Рэспубліканскаму цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскім і дэфлімпійскім відам спорту і Гомельскаму абласному цэнтру алімпійскага рэзерву па паралімпійскім і дэфлімпійскім відам спорту. Сума дабрачыннай дапамогі складзе 200 000 рублёў, па 100 000 кожнай установе-бенефіцыяру.

«Дабрачынны праект #velcombegomужо 5 гадоў кліча беларусаў прабегчы ў дапамогу дзецям. За гэты час праект стаў флагманам у прасоўванні бега і здаровага ладу жыцця, буйнейшым дабрачынным праектам, удзел у якім можа прыняць кожны жыхар нашай краіны. У мінулым годзе мы ахапілі ўсю Беларусь акцыяй «Бягучыя гарады». У гэтым годзе праект выйшаў на міжнародны ўзровень разам са значнай спартыўнай падзеяй – ІІ Еўрапейскімі гульнямі. Мы шчыра ўдзячныя ўсім удзельнікам, якія падтрымалі акцыю ў дапамогу дзецям сваім асабістым прыкладам, жыхарам вялікіх і маленькіх гарадоў, удзельнікам і гасцям ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія таксама прынялі ўдзел у нашым праекце», – падкрэсліў першы намеснік генеральнага дырэктара кампаніі velcom | A1 Мікалай Юшкевіч.

5.jpg

Праект #velcombegom – дабрачынная спартыўная ініцыятыва кампаніі velcom | A1, скіраваная на дапамогу дзецям і дзіцячым медыцынскім установам. Забегі #velcombegom ладзяцца штогод з 2015 года. Гэта адна з найбольш маштабных сацыяльных ініцыятыў velcom | A1. Па выніках усіх дабрачынных забегаў фінансавую дапамогу ад кампаніі на агульную суму больш за 700 000 рублёў атрымалі 18 устаноў, дзе лячэнне, рэабілітацыю і навучанне праходзяць дзеці з усіх рэгіёнаў Беларусі.

«Еўрапейскія забегі» праводзяцца кампаніяй velcom | A1 у партнёрстве з фондам «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года» пры падтрымцы Міністэрства спорта і турызма Рэспублікі Беларусь і Паралімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. «Еўрапейскія забегі» #velcombegom у гэтым годзе стартавалі разам з этапамі эстафеты «Полымя міру» і з 12 мая па 20 чэрвеня наведалі кожны рэгіён нашай краіны, былі праведзеныя ў кожным горадзе і значных для нашай краіны месцах. Другі этап акцыі стартаваў з пачаткам ІІ Еўрапейскіх гульняў 21 чэрвеня.

У сімвалічных забегах праекта «Еўрапейскія забегі», якія праходзілі разам з эстафетай «Полымя міру», прынялі ўдзел і сотні знакамітых факеланосцаў, у тым ліку і дырэктар фонда «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Георгій Катулін, алімпійскі чэмпіён Аляксей Ягудзін, лёгкаатлетка, чэмпіёнка свету і Еўропы Марына Арзамасава, гімнастка, шматкратная прызёрка чэмпіянатаў свету і Еўропы Меліціна Станюта, праслаўлены біатланіст Вадзім Сашурын, знакаміты кідальнік молата Іван Ціхан і многія іншыя.

Прабеглі ў дапамогу дзецям і іншыя знакамітыя спартсмены: чэмпіён і шматкратны прызёр Паралімпійскіх гульняў лыжніца Людміла Волчак, срэбны прызёр Алімпійскіх гульняў гімнаста Іна Жукава, срэбны прызёр Алімпійскіх гульняў у Сеуле лёгкаатлет Ігар Лапшын, праслаўленая бягуха на працяжныя дыстанцыі Вольга Мазуронак, беларускі хакеіст Аляксандр Кітараў і многія іншыя. Праект падтрымалі алімпійская чэмпіёнка біатланістка Дынара Алімбекава, пераможца ІІ Еўрапейскіх гульняў Эльвіра Герман і многія іншыя.

«Я ўдзячны арганізатарам акцыі «Еўрапейскія забегі» і ўсім яе ўдзельнікам, якія прабеглі ў дапамогу дзецям. Беларусы вядомыя сваёй спагадлівасцю і жаданнем дапамагчы. Асабліва калі гэта дапамога дзецям. Менавіта нашым выхаванцам у будучым трэба будзе адстойваць гонар краіны на міжнародных спартыўных арэнах. Такія ініцыятывы, асабліва на рэгіянальным узроўні, вельмі важныя – мы радыя, што кампанія velcom | A1 не толькі аказвае дабрачынную дапамогу, але і прыцягвае да гэтага жыхароў нашай краіны», – адзначыў дырэктар Гомельскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту Дзмітрый Кажамяка.

Адзначыўся пяты юбілейны сезон праекта #velcombegom яркімі рэкордамі і незвычайнымі забегамі. Самым актыўным удзельнікам стаў Пётр Рагойша, які толькі ў межах «Еўрапейскіх забегаў» змог сваім штодзёным бегам папоўніць скарбонку акцыі больш чым на 1000 кіламетроў, а яго агульны ўнёсак у праект за апошнія 5 год склаў больш за 10 000 кіламетраў! Святлана Пухаева запісала свае кіламетры ў скарбонку «Еўрапейскіх забегаў» з заснежанай вершыні Эльбруса, тысячы экскурсійных крокаў у агульнай скарбонцы належаць старшакласнікам – удзельнікам праекта velcom YOUTH, якія наведалі канферэнцыю TEDx у Аўстрыі.

11.jpg

У адпаведнасці з умовамі, акцыя «Еўрапейскія забегі» працягваецца да самага канца ІІ Еўрапейскіх гульняў – да 30 чэрвеня 2019 года, а гэта значыць, што кожны можа выходзіць на прабежкі, дзяліцца рэзультатамі ў сацыяльных сетках з хэштэгамі і дапамагаць у прасоўванні ідэі бега ў дабрачынных метах.

У Кітаі адкрылі помнік Янку Купалу

$
0
0

У горадзе Сіань у кітайскай правінцыі Шэньсі 25 чэрвеня ўрачыста адкрылі помнік Янку Купалу. Пра гэта паведаміла агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на дырэктара Дзяржаўнага літаратурнага музэю Купалы Алену Ляшковіч — пішаСвабода.

Бронзавы бюст клясыка беларускай літаратуры паставілі ў мясцовым унівэрсытэце замежных моваў, дзе, сярод іншых моваў, выкладаюць і беларускую. На гранітнай стэле па-беларуску і па-кітайску напісана: «Народны паэт Беларусi Янка Купала», пазначаны даты жыцьця.





Святкаванне Купалля: заакіянская версія

$
0
0

Быць беларусам — у першую чаргу значыць атаясамліваць сябе з беларускім народам і мець далучанасць да ягоных культурных традыцый, незалежна ад этнічнага паходжання, грамадзянства або месца жыхарства. Менавіта гэты пастулат у чарговы раз падцвердзілі шматлікія ўдзельнікі святкавання Купалля, якое адбылося ў ноч з 22 на 23 чэрвеня ў штаце Нью-Ёрк.

Апрача непасрэдных жыхароў мегаполіса і ваколіц, на імпрэзу з’ехаліся госці яшчэ з чатырох суседніх штатаў. У бягучым годзе мерапрыемства аказалася самым масавым за апошняе дзесяцігодззе адзначэння Купалля ў ЗША. І старыя, і малыя ахвотна бавілі час на прыродзе, частаваліся дранікамі і адмыслова прыгатаваным крупнікам, бралі ўдзел у вясёлых гульнях і дэманстравалі сваю дасведчанасць на ўроку беларускай мовы, удзельнічалі ў карагодзе і скоках праз вогнішча, шукалі папараць-кветку і купаліся пры святле зорак. Як звычайна, большасць прысутных была апранута ў нацыянальныя строі, што дбайна захоўвае спадарыня Валянціна Якімовіч.

0e12aed59a678f7df0ef6711880bfdcc.jpg

Прыемнай неспадзяванкай аказаўся акустычны выступ нядаўна створанага амерыканскімі беларусамі гурта KAZINAK. А меркаванне наконт таго, што нашы людзі рэдка ўсміхаюцца і слаба праяўляюць эмоцыі з лёгкасцю было абвергнута — мноства прыгожых твараў проста свяцілася ад шчырых усмешак, а жартаўлівыя гутаркі доўжыліся да раніцы.

3a0a90ca4939f429973c185be5e711a5.jpg

34aec59d6ec6f78f73df1bd510602ec2.jpg

З улікам таго, што Купалле са старажытных часоў без перабольшвання з’яўляецца святам, якое любяць і шануюць беларусы з самымі рознымі жыццёвымі поглядамі і веравызнаннямі, ягонае святкаванне даўно ўжо магло б стаць нашым своеасаблівым нацыянальным брэндам і паспяхова распаўсюдзіцца амаль па ўсім свеце, як гэта, у прыватнасці, адбылося з ірландскім Днём Святога Патрыка.

642bb135a17ce7c67df13199c87090ac.jpg

31871c0a4310bd935f6fc4a713de18cd.jpg

b1f6804b7b085d81626871f6db25d491.jpg

А пакуль што, дзякуючы намаганням арганізатараў — аб’яднанню «Пагоня» і суполцы «Беларусы ЗША. Разам лягчэй» — рамантычныя купальскія звычаі з кожным годам аб’ядноўваюць усё больш землякоў, якія пражываюць на амерыканскім кантыненце і не хочуць губляць повязь з беларушчынай.

Ірына Хадарэнка, прэзідэнт Беларускай асветніцкай лігі Амерыкі,
фота — Серж Трыгубовіч

nn.by

Абвешчаны поўны спіс намінантаў на Прэмію Гедройца

$
0
0
14 чэрвеня закончыўся прыём заявак на ўдзел у літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Прэтэндаваць на перамогу могуць кнігі, напісаныя на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы, выдадзеныя ў папяровым альбо электронным варыянце паміж 1 студзеня і 31 снежня 2018 года.



Падчас першага пасяджэння журы разгледзела дасланыя заяўкі і зацвердзіла поўны спіс намінаваных на прэмію кніг. Сёлета ён складаецца з 34 пазіцый.

Поўны спіс намінантаў 

1. Міхал Андрасюк. Поўня. — Беласток: Праграмная рада тыднёвіка “Ніва”
2. Яўген Аснарэўскі. Трыкутнік Караля. — Электронная кнігарня Янушкевiч
3. Алесь Аркуш. Спадчына. — Полацак: Выдавецкая ініцыятыва "Полацкае ляда"
4. Сяргей Белаяр. Расследаванні інспектара Сарвы. — Мінск: Галіяфы
5. Алена Брава. Садомская яблыня. — Мінск: Галіяфы
6. Алесь Бычкоўскі. Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры. — Мінск: Галіяфы
7. Зміцер Вішнёў. Калі прыгледзецца — Марс сіні. — Мінск: Янушкевіч
8. Валер Гапееў. Пазл. — Мінск: Галіяфы
9. Радзім Гарэцкі. Апантаны Бацькаўшчынай. Жыццёвы меландж-2. — Мінск: Кнігазбор
10. Адам Глобус. Казкі сталічныя. — Мінск: Кнігазбор
11. Андрэй Горват. Прэм’ера. — Мінск: Медысонт
12. Зоя Доля. Час пасля Саюза. — Мінск: Медысонт
13. Сяргей Дубавец. Д’ябал запрэжаны ў плуг. — Вільня: Логвінаў
14. Зінаіда Дудзюк. Гонды. — Брэст: Альтэрнатыва
15. Кацярына Захарэвіч. Вогненны птушкалоў. — Мінск: Кнігазбор
16. Яўген Зубовіч. Беларускі палкоўнік. Кніга 1. — Мінск: Пазітыў-цэнтр
17. Сяргей Календа. Часам панкі паміраюць. — Вільня: Логвінаў
18. Мікола Калядны. Судуманьне. — Мінск: Галіяфы
19. Алесь Кіркевіч. Самурай. — Мінск: Кнігазбор
20. Сцяпан Корф. Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага. — Мінск: Кнігазбор
21. Алесь Мара. Ад Магніта-Балабуя да Готланда. — Мінск: Галіяфы
22. Уладзімір Мароз. Тры сшыткі (Том 2. Выбранае ў трох тамах). — Мінск: Галіяфы
23. Віктар Марціновіч. Ноч. — Мінск: Кнігазбор
24. Вінцэсь Мудроў. Помнік літары Ў. — Мінск: Янушкевіч
25. Людміла Рублеўская. Пантофля Мнемазіны. — Мінск: Янушкевіч
26. Ільля Сін. Libido. — Мінск: Кнігазбор
27. Дар'я Трайдэн. Крыштальная ноч. — Мінск: Кнігазбор
28. Станіслава Умец. Сэрца Сакры. — Мінск: Мастацкая літаратура
29. Андрэй Федарэнка. Сузіральнік. — Мінск: Кнігазбор
30. Каміла Цень. Сакрэт фірмы. — Электронная кнігарня Янушкевiч
31. Каміла Цень. Я прыду за табой у аўгусце. — Электронная кнігарня Янушкевiч
32. Сяргей Шапран. У пошуках сэнсу. Інтэрв'ю і дыялогі са Святланай Алексіевіч. — Смаленск: Інбелкульт
33. Юлія Шарова. Вяртанне Ліліт. — Мінск: Янушкевіч.
34. Сяргей Шупа. Падарожжа ў БНР. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода

Асобна журы спынілася на намінацыі кнігі Альгерда Бахарэвіча “Мае дзевяностыя”. Выдавецтва “Янушкевіч” вылучыла шэраг кніг на прэмію, але гэтай у спісе не згадала. Маючы права намінаваць кнігу самастойна, журы настойліва прапанавала сакратарыяту ўзнагароды звярнуццца да выдаўца і аўтара з просьбай прадаставіць электронную версію выдання і такім чынам выканаць вымогі Статуту да намінацыі кніг. У выніку праведзеных перамоваў сакратарыят атрымаў ліст ад Альгерда Бахарэвіча з адмовай удзельнічаць у сёлетняй Прэміі Гедройца: “Гэтым лістом я хачу афіцыйна паведаміць Вам, што мной было прынятае рашэньне не ўдзельнічаць сёлета ў розыгрышы прэміі Ежы Гедройца. Такое рашэньне прынятае з шэрагу самых розных прычын, якія маюць як сьветапоглядны, так і творчы, а таксама асабісты характар. Мае погляды на літаратуру і літаратурны працэс не дазваляюць мне браць удзел у прэміяльнай гонцы”. Такім чынам, кніга “Мае дзевяностыя” не была ўключаная ў агульны спіс намінантаў.

У журы Прэміі Гедройца сёлета ўвайшлі: Пятро Васючэнка, пісьменнік, літаратуразнаўца; Максім Жбанкоў, культуролаг, крытык, эсэіст; Жана Капуста, літаратурны крытык, літаратуразнаўца; Марыя Мартысевіч, паэтка, перакладчыца, арганізатарка культурніцкіх праектаў; Анжэла Мельнікава, літаратуразнаўца; Алесь Пашкевіч, празаік, літаратуразнаўца, першы намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменікаў; Ганна Севярынец, празаік, архівіст, літаратуразнаўца, настаўніца.

Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакументальнай прозы і мае статус галоўнай незалежнай літаратурнай узнагароды Беларусі. Папярэднія пераможцы Прэміі: Павал Касцюкевіч, “Зборная РБ па негалоўных відах спорту” (2012), Уладзімір Някляеў, “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без” (2013), Ігар Бабкоў, “Хвілінка: Тры гісторыі” (2014), Віктар Казько, “Час збіраць косці” (2015), Макс Шчур, "Завяршыць гештальт" (2016), Зміцер Бартосік, "Быў у пана верабейка гаварушчы" (2017), Уладзімір Арлоў, "Танцы над горадам" (2018).

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 25 верасня ў прасторы ZALA#2, што ў менскім Палацы мастацтваў.

Паводле арганізатараў

Віктар Марціновіч: Зрабіце краіну вартай таго, каб яе баранілі

$
0
0

Віктар Марціновіч на budzma.by разважае пра службу ў войску і папраўкі ў законе аб прызыве.


Калі я пачуў пра тое, што ў апошнія дні працы Палаты прадстаўнікоў цяперашняга склікання дэпутатам прапанавана тэрмінова, адразу ў двух чытаннях, прагаласаваць за папраўкі, якія адменяць шэраг “інтэлектуальных” адтэрміновак ад войска, першым, што я згадаў, быў мінулагодні “IT-прызыў”.  

У нечым логіка тут падобная да з’яўлення халабудаў з шашлычкамі і валёнкамі на вуліцы Кастрычніцкай. Што, хіпстота? Што, магістранты, дактаранты і стыпендыяты Вышаградскай групы? Што, думалі адседзецца па сваіх смольных ды цэнтральнаеўрапейскіх універсітэтах? Думаеце схавацца ад бота радзімыў Вене, Празе ці Ваве? Дык вось вам, казляняты, наша пралетарская ўсёпранікальнасць! Відушчае вока Вялікага Брата!

 І тут трэба зазначыць: я не маю нічога супраць службы ў войску. І, як усякі нармальны чалавек, я люблю месца, дзе радзіўся, дзе ўпершыню пакахаў дзяўчыну, для сузор’яў якога я ведаю ўсе спрадвечныя назвы (і, знаючы, што Ursa Major нашы продкі клікалі “Іллёў Воз”, я ніколі не даведаюся “нашага імені” паўднёвага сузор’я Crux).

 Але ж размова зусім не пра тое.

 Я дагэтуль не разумею, дзеля чаго быў той “IT-прызыў”, як не дзеля таго, каб прадэманстраваць “вумнікам”, хто тут галоўны. Мы гатовыя любіць Радзіму, нас з усіх сіл вымушаюць яе баяцца. Ці гэта ёсць мэтай? Папраўце мяне, калі я памыляюся!

 Я не супраць таго, каб у міліцыю не бралі “касьбяроў”. Я не супраць таго, каб дзяржаўная служба камплектавалася з тых, хто прайшоў “служэбку” ў Печах. Але я катэгарычна супраць скасавання адтэрміноўкі для навучанняў магістратуры ці дактарантуры. Зараз паспрабую патлумачыць, чаму.

“Быў такі амерыканскі вучоны Роберт Вільсан. У канцы 60-х ён выбіваў у Кангрэсе грошы на паскаральнік элементарных часцінак. І нейкі сенатар вазьмі і запытайся ў яго: скажыце, гэны ваш паскаральнік дазволіць узмацніць абарончую здольнасць краіны? Не, кажа Вільсан, не дазволіць. Сенатар пытаецца: а навошта тады? І Вільсан яму адказвае: паскаральнік адносіцца да той жа катэгорыі, што вялікая паэзія, жывапіс, скульптура і гэтак далей. Усё гэта не дазваляе абараняць краіну. Але гэтаробіць яе вартай таго, каб яе абараняць”. Даруйце за доўгую цытату, але гэты фрагмент з “Патаемных відаў на гару Фудзі” Пялевіна вычарпальна тлумачыць, чаму патэнцыйных магістрантаў і дактарантаў не варта валачы ў войска.

У XXI стагоддзі, у час гібрыдных войнаў, краіну бароняць не танкі і не войска. 

Згадайма сітуацыю на Данбасе: калі на ўсходзе Украіны з’явіліся “зялёныя чалавечкі”, улада была паралізаваная, а рэгулярнае войска пакутавала ад найвялікшага ў гісторыі палітычнага крызісу. Шмат якія службоўцы проста разбегліся, частка перайшла на бок меркаванага ворага.

 І тады неабыякавыя мужыкі сабраліся, узброіліся хто чым мог, набылі ў ваенгандлі ўніформу, бронікі, берцы — і пайшлі ваяваць. Бараніць тое, што было — на іх думку — вартым абароны.

Даражэнькія мае, калі вы дасце той моладзі, якая хоча рухаць наперад беларускую навуку, вучыцца, плёну ад гэтага будзе болей. Хай “разумнікі” займаюцца сваёй справай, а “сапраўдныя мужыкі” — сваёй. Хай айцішнікі зарабляюць грошы, а міліцыя, войска і МНС аберагаюць іх працу.

Паверце, калі вы скіруеце грошы, зарэзерваваныя пад сістэму ўсеагульнага распазнавання і тэкставай расшыфроўкі размоваў (каб прасцей было сачыць за кожным настолькі дурным, каб абмяркоўваць важнае па тэлефоне), на фінансаванне тэатраў, праз пяць гадоў у нас паўстане моцная сцэна, што выгадуе сапраўдных, а не “бээрэсэмаўскіх” патрыётаў. Калі вы скіруеце траціну бюджэту, на які ўтрымліваецца міліцыя і КДБ, на кінавытворчасць, патрэба ў такой колькасці міліцыі і КДБ знікне, бо ніякай змовы, ніякіх пратэстных акцый супраць папулярнай, моцнай культурна сістэмы не можа быць па вызначэнні. Калі ўсе любяць уладу за ўсеагульны росквіт, бараніць яе ўздымуцца не толькі людзі ў пагонах, але і чытачы, і гледачы, і меламаны, і тэатралы — зноў жа, сапраўдныя тэатралы, без двукосся.

Памятайце пра словы Роберта Вільсана. Не стаўцеся да моладзі як да прыгонных сялян. Заахвоцьце іх працаваць на плён нашай Радзімы. Інакш вельмі хутка пасля ўвядзення тых паправак вы заўважыце, што ўсе найлепшыя, самыя таленавітыя ўжо з’ехалі. І, у адрозненне ад дзяўчынкі Ясі, гераіні рамана “Возера радасці”, ніколі, абсалютна ніколі сюды не вернуцца.


Віктар Марціновіч, budzma.by


Сачыце за нашымі публікацыямі ў TelegramFacebookВконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!


Загінуў экс-гітарыст «Песняроў» Аркадзь Іваноўскі

$
0
0

Во вторник, 25 июня, утонул белорусский музыкант Аркадий Ивановский, последний гитарист мулявинских «Песняров». Об этом сообщает форум поклонников «Песняров». Информацию о гибели гитариста со ссылкой на соболезнования музыкантов в соцсетях также подтверждает kp.by.

«Печальная новость пришла от Александра Попроцкого из Минска (передал Олег Аверин). Последний гитарист "Песняров"до распада Аркадий Ивановский утонул. Подробности пока неизвестны», — пишет администратор форума Олег Верещагин.

Как уточнили TUT.BYв Минском институте современных знаний имени Широкова, Ивановский имел привычку по утрам, до работы ездить на автомобиле купаться. Вот во время очередного заплыва не выдержало сердце

26 июня в Минске в ритуальном зале на Ольшевского, 12 с 14.00 до 15.00 пройдет прощание с артистом.

Аркадию Ивановскому в августе исполнилось бы 60 лет.


Ивановский окончил Минский радиотехнический институт и Минский институт культуры, с 1982 года работал в эстрадных коллективах, включая группу «Тоника», ансамбль песни и танца Вооруженных Сил Беларуси, Белорусском государственном оркестре Михаила Финберга.

В ансамбле Владимира Мулявина «Песняры» Аркадий Ивановский выступал с 1996 года. Когда в «Песнярах» произошел раскол, гитарист не присоединился к новому ансамблю «Белорусские песняры» и остался в коллективе Мулявина до 2000 года. Затем вновь выступал в ансамбле в 2003–2004 годах.

Гитарист также сотрудничал с Белорусским государственным оркестром Михаила Финберга. С 2004 года Аркадий работал на кафедре художественного творчества и продюсерства в Минском институте современных знаний имени Широкова и занимался джазовыми проектами.

Каб ведаць, чаго вартая твая творчасць, трэба надрукавацца ў «Дзеяслове»

$
0
0

Славуты беларускі часопіс прэзентаваў 100-ы нумар.



 У мінскай кавярні-клубе «Грай» 25 чэрвеня адбылася літаратурна-музычная імпрэза, прысвечаная выхаду 100-га нумару часопіса «Дзеяслоў». Падчас імпрэзы бард Алесь Камоцкі ўпершыню на публіку прачытаў уласны верш, а галоўны рэдактар часопіса, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч быў узнагароджаны медалём «100 гадоў БНР». Музычную атмасферу задавала жывая музыка ў выкананні гурта «Палац».

Уладзімір Арлоў узнагароджвае медалём «100 гадоў БНР» Барыса Пятровіча ад імя старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы

Уладзімір Арлоў узнагароджвае медалём «100 гадоў БНР» Барыса Пятровіча ад імя старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы


На імпрэзе выступілі аўтары 1-га і 100-га нумару «Дзеяслова», большасць з якіх можна назваць сучаснымі класікамі беларускай літаратуры: Леанід Галубовіч, Леанід Дранько-Майсюк, Сяргей Дубавец, Барыс Пятровіч, Алесь Разанаў, Анатоль Сідарэвіч, Міхась Скобла, Андрэй Федарэнка, Віктар Казько і іншыя. Святлана Алексіевіч, на жаль, прыйсці не змагла, бо занятая сур’ёзнай працай над новай кнігай.

Выступ гурта «Палац»

Выступ гурта «Палац»



Аўтары віншавалі часопіс з юбілеем, апавядалі свае гісторыі, звязаныя з часопісам, казалі пра яго значнасць для культурнай спадчыны Беларусі. Часопіс «Дзеяслоў» параўналі з Літаратурнай акадэміяй. Без яго Саюз беларускіх пісьменнікаў не быў бы тым, чым ёсць сёння. Каб ведаць, чаго вартая твая творчасць, трэба надрукавацца ў «Дзеяслове».

Алесь Камоцкі

Алесь Камоцкі



Падчас прэзентацыі праходзілі літаратурныя віктарыны і конкурсы з прызамі ад арганізатараў, гучалі цікавосткі, звязаныя з гісторыяй дзейнасці часопіса. Вядома ж, можна было набыць свежыя і рарытэтныя нумары часопіса.

Літаратурная віктарына

Літаратурная віктарына



Пару гадоў таму часопіс святкаваў сваё 15-годдзе.

Барыс Пятровіч распавёў, як 17 гадоў таму, у чэрвені 2002 года, ён з аднадумцамі сабраўся ў Малінаўцы, у доме на вул. Слабадская, 117, і было вырашана ўтварыць часопіс. Сярод многіх варыянтаў была абрана назва «Дзеяслоў». Часопіс паўстаў як адказ на ўмяшальніцтва дзяржавы ў літаратурны працэс, калі Міністэрства інфармацыі Беларусі правяло рэарганізацыю літаратурна-мастацкіх выданняў і ўсе літаратурныя часопісы былі аб’яднаныя ў холдынг «Литература и искусство». На знак пратэсту многія супрацоўнікі звольніліся з рэдакцыяў, частка з каторых аб’ядналася вакол «Дзеяслова». 

Барыс Пятровіч, галоўны рэдактар часопіса, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў

Барыс Пятровіч, галоўны рэдактар часопіса, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў



Як адзначаецца ў прадмове да 100-га нумару, «дзеяслоўцам» хацелася зрабіць яго асаблівым і было вырашана «ў 100-м нумары даць слова тым, хто быў у першым, толькі з новымі тэкстамі». У выніку 100-ты нумар складаецца з новых твораў Алеся Разанава, Уладзіміра Някляева, Барыса Пятровіча, Андрэя Федарэнкі. Увайшлі у нумар інтэрв'ю са Святланай Алексіевіч (пра сучасны літаратурны працэс, пра падрыў яе кнігамі «русских скреп», пра родных і літаратурных настаўнікаў), невядомыя творы Алеся Асташонка і Анатоля Кудраўца з прыватных архіваў, ліставанне Леаніда Галубовіча з Нінай Мацяш. Магчыма, выклікаюць цікавасць лісты, што паэт Уладзімір Някляеў адрасоўваў да жонкі, знаходзячыся ў 9-й камеры ўнутранай турмы КГБ у снежні 2010 года... Завяршае нумар традыцыйны агляд новых выданняў «Дзеяпіс». На жаль, ідэю надрукаваць усіх, хто публікаваўся ў першым нумары, не атрымалася рэлізаваць цалкам – няма ўжо Янкі Брыля, Ніла Гілевіча, Алеся Пісьмянкова, Алеся Асташонка…

Сяргей Дубавец


Міхась Скобла





Алег Грушэцкі, Новы Час


Удзельная вага “ Дзеяслова” у літаратурным працэсе — вялікая (фота)

$
0
0

Выпуск 100-га нумара часопіса “Дзеяслоў” быў адзначаны вечарынай у мінскай кавярні “Грай”. З прамовамі выступілі Сяргей Дубавец, Барыс Пятровіч, Міхась Скобла, Алесь Пашкевіч, Леанід Дранько-Майсюк, Леанід Галубовіч і іншыя празаікі, паэты і літаратурныя крытыкі.

“Часопіс “Дзеяслоў” паўстаў 17 гадоў таму як адказ на ўмяшальніцтва дзяржавы ў літаратурны працэс. Вясной 2002 года Міністэрства інфармацыі Беларусі правяло рэарганізацыю літаратурна-мастацкіх выданняў, у выніку якой усе літаратурныя часопісы былі пазбаўленыя права на юрыдычную, эканамічную і творчую самастойнасць і аб’яднаныя ў гэтак званы холдынг “Литература и искусство”. Галоўнай мэтай стварэння холдынгу было ўстанаўленне дзяржаўнага кантролю над літаратурным працэсам у краіне. На месца звольненых галоўных рэдактараў часопісаў былі прызначаныя лаяльныя ўладам кіраўнікі. На знак пратэсту многія пісьменнікі — супрацоўнікі калектываў — звольніліся з рэдакцыяў…” — паведаміў сайт СБП.

Вядоўца імпрэзы Усевалад Сцебурака згадаў пра паездкі па рэгіёнах з прэзентацыямі нумароў часопіса, запамінальныя сустрэчы ў бібліятэках, універсітэтах, школах. Госці імпрэзы павіншавалі таленавітых аўтараў і руплівых супрацоўнікаў, якія ствараюць выданне.


Усевалад Сцебурака

Старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч распавёў, як 17 гадоў таму ў 2002 годзе нарадзіўся новы часопіс. У першы яго нумар прапанавалі свае творы Ніл Гілевіч, Янка Брыль, Уладзімір Някляеў, Святлана Алексіевіч, Уладзімір Арлоў і іншыя літаратары. Часопіс быў прэзентаваны на з’ездзе Саюза беларускіх пісьменнікаў 23 верасня 2002 года. Над укладаннем і аздабленнем часопіса, як і тады, сёння рупяцца Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Андрэй Федарэнка, Анатоль Івашчанка і Генадзь Мацур.


Барыс Пятровіч

— 17 гадоў успрымаюцца як цэлае стагоддзе! — адначыў Міхась Скобла. — Столькі выдатных твораў надрукавана ў гэтым часопісе, што можна бесперапынна даваць Нобелеўскую прэмію! Пакуль далі толькі адну, але я ўспрымаю яе як Нобелеўскую прэмію часопісу “Дзеяслоў”, бо Святлана Алексіевіч — аўтарка таксама і 100-га нумара часопіса.


Міхась Скобла

— Літаратурны твор — маральны дакумент, які дапамагае жыць, — прызнаўся Леанід Дранько-Майсюк. — Такія тэксты ёсць у кожным нумары часопіса “Дзеяслоў”. Тут ёсць прастора для творчага эксперыменту, пошуку. Усё гэта ўзбагачае нашу жыццёвую прастору. 100 нумароў “Дзеяслова” — вельмі значная падзея!


Леанід Дранько-Майсюк

— Удзельная вага “ Дзеяслова” у літаратурным працэсе — вялікая, — падкрэсліў паэт Алесь Разанаў. — Я б назваў 100-ы нумар словам “цэнтурыя” — войска са 100 чалавек, якое змагаецца за беларускае слова і за статус творчасці. “Дзеяслоў” — магніт, які прыцягвае творцаў, стрыжань, на якім трымаецца літаратурнае жыццё.


Алесь Разанаў

— “Дзеяслоў змог з’яднаць літаратурныя традыцыі і інавацыі, займеў свой непаўторны стыль і твар, — адзначыў спадар Алесь Пашкевіч. — Праз 17 гадоў гэта не толькі выдавецкі праект, гэта своеасаблівая незалежная літаратурная акадэмія, тысячы вечарын з прэзентацыямі кніг па краіне, дзясяткі канферэнцый, прэмія “Залаты апостраф”, сайт часопіса.


Алесь Пашкевіч

На вечарыне ў кавярні “ Грай” са спевамі выступілі Алесь Камоцкі і Алег Хаменка з гуртом “Палац”.


Алесь Камоцкі


Алег Хаменка з гуртом “Палац”

Эла Дзвінская

Фота – Аляксандр Кісялёў


Сачыце за нашымі публікацыямі ў TelegramFacebookВконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!


Гвалт, прыгнёт і несправядлівасць. Чаму вучыць руская літаратура школьнікаў

$
0
0

Ганна Янкута ў сваім новым тэксце для праекту "Маё права"на budzma.by прыглядаецца да праблемных момантаў класічных твораў і задаецца пытаннем, ці адпавядае маральна-этычным нормам рэчаіснасці сённяшняя школьная праграма па рускай літаратуры.


 

“Твое убийство проклинаю...”

Паколькі Пушкін – галоўнае свяціла рускай літаратуры, то і пачынаць будзем з яго.

У 8 класе вывучаецца паэма А. Пушкіна “Цыганы”, якая магла б зрабіцца выдатнай нагодай абмеркаваць праблему гвалту ў стасунках. Галоўны герой паэмы Алека вырашае сысці ў вольныя стэпы і закохваецца ў маладую цыганку Земфіру, якая адказвае яму ўзаемнасцю. Аднак шчасце Алека нядоўгае. Дазнаўшыся пра нявернасць сваёй сяброўкі, ён забівае яе саму і яе каханка.


Сярод іншых тэм для дыскусіі складальнікі вучэбнай праграмы для 8 класа прапануюць наступную: “Вытокі трагедыі Алека”. А вось пра трагедыю Земфіры, якая выхоўвалася паводле зусім іншых правілаў і мае іншыя ўяўленні пра каханне і свабоду, чым Алека, гаворкі няма.

У сучаснай школе падчас абмеркавання гэтага твору было б важна расставіць акцэнты зусім па-іншаму: ніхто не мае права лічыць іншага чалавека сваёй уласнасцю і “караць” гэтага чалавека толькі таму, што яго (ці яе) паводзіны не адпавядаюць тваім жаданням.

Спадзяюся, нягледзячы на рэкамендацыі складальнікаў праграмы, настаўнікі закранаюць гэтую праблему на ўроках.

 


Глядзіце таксама: Якуб Колас і хатні гвалт у школьнай праграме



“…Она никому не будет принадлежать, кроме меня…”

Раман “Герой нашага часу” М. Лермантава вывучаецца ў 9 класе. У вучэбнай праграме прапануецца разгледзець вобраз галоўнага героя рамана, Грыгорыя Пячорына: “Галоўны герой – незвычайная асоба з трагічным лёсам. Праблема сэнсу жыцця, сацыяльнай актыўнасці чалавека, яго адказнасці перад часам і перад сабой”.

Аднак варта згадаць першы раздзел рамана, “Бэла”, у якім расказваецца, як Пячорын замаўляе выкраданне дзяўчыны, трымае яе ў зняволенні і спрабуе дабіцца яе кахання, выкарыстоўваючы рознага кшталту маніпуляцыі. Гісторыя заканчваецца смерцю бацькі Бэлы і яе самой і дае добрую нагоду для абмеркавання дзвюх вельмі складаных праблем, трошкі шырэйшых за “трагічны лёс” Пячорына.


Першая з іх – гэта праблема прыгнёту жанчын у розных культурах і ў розныя часавыя эпохі, а таксама злачынны характар дзеянняў Пячорына. На працягу ўсёй гэтай часткі чытачы не чуюць голасу самой Бэлы і не ведаюць, што яна адчувае і як усё ўспрымае, бо гісторыя расказваецца мужчынам і адлюстроўвае мужчынскі погляд на сітуацыю.

Другая – гэта праблема каланізацыі адных народаў іншымі. Стаўленне да Бэлы як да рэчы абумоўленае не толькі тым, што яна жанчына, але і тым, што яна чаркешанка. Пагардлівыя адносіны рускіх афіцэраў да мясцовых жыхароў нічым не ўраўнаважваюцца, горцы паказваюцца жорсткімі і помслівымі дзікунамі. Аднак ці дае сюжэт рамана падставы сцвярджаць, што рускія афіцэры ў нечым больш цывілізаваныя за іх?

   


“Свинцовые мерзости жизни”

У 6 класе вучні чытаюць урывак з аповесці М. Горкага “Дзяцінства”. У вучэбнай праграме сярод іншага прапануецца абмеркаваць “супраціўленне “свінцовым паскудствам жыцця” (дарэчы, даслоўна цытата з твора гучыць як “свінцовыя паскудствы дзікага рускага жыцця”), апісанняў якіх у аповесці сапраўды хапае.

Ужо ў другой частцы напоўніцу выяўляецца абстаноўка ў сям’і, куды пасля смерці бацькі трапляе хлопчык – галоўны герой твора. Дзед здзекуецца з жонкі, п’е, збівае ўнукаў да паўсмерці, маці і бабуля хлопчыка не здольныя яго абараніць. У свеце, апісаным у аповесці, шмат пакут і смерці, і галоўны герой твора не мае магчымасці з гэтага свету збегчы, аказаўшыся ў жыццёвай пастцы.


Паколькі выхаду з пасткі няма, абмеркаванне такіх “свінцовых паскудстваў жыцця” відавочна патрабуе дадатковага каментару з боку настаўніка – як пра гістарычны кантэкст аповесці, так і пра сучасныя прававыя нормы. Каб школьнікі, сутыкнуўшыся з такім у жыцці ці дазнаўшыся, што хтосьці іншы трапіў у такую сітуацыю, ведалі, куды можна звярнуцца па дапамогу.



Глядзіце таксама: Не варта пакутаваць на самоце, альбо 20 рэчаў, якія трэба ведаць пра хатні гвалт   



Хлопчыкі і хлопчыкі

Гаварыць пра гендарную няроўнасць можна на матэрыяле ці не любога класічнага твора: большасць твораў школьнай праграмы па рускай літаратуры дагэтуль прадстаўляюць патрыярхатны погляд на свет.

Творчасці жанчын-пісьменніц у школьным курсе месца амаль не адводзіцца, ды і жаночыя вобразы ў творах, што чытаюцца дзецьмі, выклікаюць шмат пытанняў.


Асабліва хочацца звярнуць увагу на блок твораў “Пісьменнікі пра дзяцінства”, што вывучаюцца ў 5 класе. Кідаецца ў вочы тое, што героі большасці гэтых твораў – хлопчыкі. “Дзяцінства Мікіты” А. Талстога, “Хлопчыкі” А. Чэхава, “Конь з ружовай грывай” В. Астаф’ева, “Шпакі” В. Бялова і інш. – школьнікі ўсюды сутыкаюцца з досведам і перажываннямі толькі паловы класа, хлопчыкаў.

 Дзяўчынкі складальнікам праграмы, відаць, не цікавыя.

Цяжка сказаць, што ў гэтым выпадку можа зрабіць настаўнік/настаўніца, бо спіс літаратуры для дадатковага чытання таксама не дае магчымасці выправіць сітуацыю.


Ганна Янкута для budzma.by




Сачыце за нашымі публікацыямі ў TelegramFacebookВконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!

Палата прадстаўнікоў прыняла папраўкі ў "закон аб адтэрміноўцы"

$
0
0

Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні скандальныя папраўкі, якія абмяжоўваюць магчымасці адтэрміноўкі службы ў войску. "За"прагаласаваў 91 дэпутат, яшчэ 6 — супраць, 7 — устрымаліся — паведамляе ў фэйсбукуПаўлюк Быкоўскі.

На данном изображении может находиться: 3 человека


Viewing all 15480 articles
Browse latest View live