Quantcast
Channel: Статьи
Viewing all 15480 articles
Browse latest View live

У Менску пусьцяць у кіно з сабакам. На беларускамоўны фільм

$
0
0
Ілюстрацыйнае фота

2 ліпеня ў Міжнародны дзень сабак у Менску пройдзе адмысловы паказ фільма «Хаціка: Самы верны сябар» на беларускай мове. Прыйсьці на прагляд у арт-прастору ОК16 можна будзе разам са сваім сабакам - паведамляе Свабода.

Пераклад, агучка, а таксама паказ фільма зьдзейсьненыя праектам «Беларускія ўікэнды» ды velcom | A1 пры ўдзеле сацыяльнага гарадзкога праекту OkiDog.

5-7 ліпеня фільм у беларускамоўным варыянце пакажуць у кінатэатрах Менску, паведамляе tut.by.


Беларускія дэпутаты паедуць на 450-годзьдзе Люблінскай уніі. Але ВКЛ прадставіць Літва

$
0
0

Люблін

У нядзелю, 30 чэрвеня, у Польшчы будуць сьвяткаваць 450-годзьдзе падпісаньня Люблінскай уніі — зьвязу паміж Каронай Польскай і Вялікім Княствам Літоўскім. На ўрачыстасьцях зьявяцца і беларускія дэпутаты. Але прадстаўляць ВКЛ будуць літоўскія палітыкі - паведамляе Свабода.

Галоўныя ўрачыстасьці з удзелам іншаземных прадстаўнікоў пройдуць у Любліне. Прэс-служба польскага парлямэнту, якая арганізуе сьвяткаваньні, ня згадвае ў прэс-рэлізе пра ўдзел ва ўрачыстасьцях беларускай дэлегацыі. Пра гэта гаворыцца ў календары на сайце Палаты прадстаўнікоў Беларусі адным сказам. Хто канкрэтна будзе там ад імя Беларусь і на якім узроўні — не паведамляецца.


“Ахвяра гвалту, асабліва калі гэта дзіця, не разумее, што гэта ўсё гвалт”

$
0
0

Мяне неймаверна раздражняе павярхоўнае разуменне праблемы і інстаграмныя спосабы яе вырашэння. Нават масавы выхад з паперкамі павінен падмацоўвацца іншымі дзеяннямі. Нельга, каб адказам на любую несправядлівасць была таблічка, дзе проста мяняецца прозвішча пасля "Я (Мы)". Нельга, каб рэакцыя грамадства была заўсёды ў аднолькавай форме. Нельга супакойвацца на гэтым. Інакш пратэсты ператвараюцца ў маскарад з гімнасцёркамі і пілоткамі 9 мая. І сапраўды, я не ведаю, як гэта падтрымлівае ахвяр хатняга гвалту, можаце закідаць мяне камянямі. Калі ласка, не спыняйцеся на таблічцы.

Я пішу гэты вельмі складаны для мяне тэкст, таму што хачу, каб вы зразумелі, што адчувае ахвяра хатняга гвалту, што ёй трэба і што наогул з усім гэтым рабіць.

Не варта пакутаваць на самоце, альбо 20 рэчаў, якія трэба ведаць пра хатні гвалт

Мяне білі з дзевяці да дзевятнаццаці гадоў, пакуль я не збегла з дому. Білі страшна, амаль кожны дзень. За ўсё. За тройку, за спазненне на 10 хвілін (таму цяпер я заўсёды спазняюся), за з'едзеную без дазволу сасіску, за тое, што не так гляджу, не так гавару.

Мяне білі ўсім. Я магу скласці энцыклапедыю і класіфікаваць па шкале болю любы прадмет у вашым доме. Спойлер: мацней за ўсё, калі б'юць тонкім скураным ланцужком. Асабліва калі ён абвівае тваю дзіцячую шчыкалатку як змяя, а металічны карабін рассякае скуру і праз мяса даходзіць да косткі. Звонкі боль, які аддае ва ўсе органы адразу, як электрашок. Гоіцца вельмі доўга, рубцы праходзяць гадамі. Яшчэ балюча, калі тваёй галавой прабіваюць дзверы або калі цябе цягнуць за валасы па падлозе да батарэі і калоцяць тваёй галавой па ёй, пакуль ты не страціш прытомнасць. Так я атрымала сваё першае страсенне мозгу ў 19 гадоў, пасля чаго і збегла з дому. Ну і нагамі ў жывот таксама балюча вельмі.

"Бацьку хапала аднаго ўдару рукой па галаве, каб збіць мяне з ног"

На мне не было жывога месца. Смак дзяцінства для мяне — не смак цукерак і жуйкі, а смак крыві ў роце або смак крыві з носа. Цёплая салёная кроў. Я хадзіла ў сіняках, ранках больш за 10 гадоў запар. Менавіта таму я разумею, пра што кажу, і хачу па пунктах раскласці.

1. Ахвяра гвалту, асабліва калі гэта дзіця, не разумее, што гэта ўсё гвалт. Мне ўвесь час казалі, што я па-іншаму не разумею. І я верыла, што я па-іншаму не разумею. І, галоўнае, я была ўпэўненая, што так выхоўваюць усіх дзяцей. Калі ласка, тлумачце дзецям, самім сабе, іншым дарослым, што ваша асоба і цела недатыкальныя. Што нікога нельга біць, што гэта ненармальна. Нельга, каб у кагосьці была думка, што гэта норма.

2. Бацькі! Збітае вамі дзіця думае альбо пра самагубства, альбо пра забойства вас, альбо ненавідзіць увесь свет, альбо думае, якое яно самотнае, альбо хоча тэлепартавацца на іншую планету. Яно не думае пра свае паводзіны і што яму трэба быць добрым. Гвалт і агрэсія ў дзіцяці ніколі такіх думак не выклічуць. Гэта я таксама ведаю па сабе. Я шмат разоў сядзела на падаконніку і шмат разоў хацела з яго ступіць.

3. Б'юць не толькі дрэнныя людзі. Ёсць стэрэатып, што зло могуць здзяйсняць толькі кіношныя злыдні. Гэта не так. Я расла ў сям'і прафесара, у доме з велізарнай бібліятэкай, хадзіла ў платную школу з паглыбленым вывучэннем матэматыкі. Тата пісаў пейзажы і вельмі сур'ёзна займаўся маёй адукацыяй, асабліва гісторыяй і літаратурай. Гэта не перашкаджала яму мяне па-зверску збіваць.

4. Б'юць не толькі мужчыны. Самыя доўгія і пакутлівыя пабоі я атрымлівала ад мачахі, бландзінкі-бібліятэкаркі з тоненькім голасам і блакітнымі вачыма.

Дзіцячы гвалт. Якія сімптомы і як можна з гэтым змагацца

5. Добрыя людзі маўчаць добра. Мае крыкі, маленні "калі ласка, не трэба"і "дапамажыце хто-небудзь!"чулі ўсе суседзі, усе бачылі, як я кульгаю, усе бачылі мае вочы з сінякамі. Усе суседзі ведалі, што адбываецца. Але наша сям'я была вельмі паважанай і інтэлігентнай, і наогул "усё, што адбываецца за чужымі дзвярыма". Маўчанне ў такіх сітуацыях — патуранне злу. Калі вы маўчыце, проста ведайце гэта.

6. Бацькі не заўсёды маюць рацыю. Гэта самая складаная і жорсткая стыгма. Бацькі заўсёды маюць рацыю — галоўная пастка для дзяцей, якіх б'юць. Дзіця — не ваша ўласнасць, яно асоба, яно чалавек, асобны ад вас. Дзіця можа не супадаць з вамі, яно іншы чалавек. І вы — так, вы — не заўсёды і не ва ўсім маеце рацыю. Вы можаце памыляцца, асабліва ў метадах выхавання, асабліва калі вы абралі такім метадам гвалт.

7. Ахвяра хатняга гвалту не заўсёды падобная да ахвяры. Вонкава. Мне заўсёды было сорамна, што мяне б'юць, я баялася, што мяне будуць шкадаваць, таму ў таварыстве была вельмі ўсмешлівай, вясёлай і забіяцкай. Я і цяпер такая. Прыгледзьцеся да людзей вакол вас, можа быць, некаму патрэбная ваша дапамога. Ахвярам гвалту не патрэбнае ваша спачуванне, ім неабходны ваш саўдзел.

8. Ахвяры гвалту вельмі цяжка прызнацца ў гэтым. Перш за ўсё самой сабе. Ахвярай быць не хочацца. Ахвярай быць не крута. Ахвяра, слова такое яшчэ! Але галоўнае, што можна пачуць — што ты сам ва ўсім вінаваты. Я нават цяпер пішу гэты пост, прайшло шмат часу, палова жыцця таму, а ў мяне ўзнікаюць думкі, што хтосьці падумае, што я ўсё гэта заслужыла і нефіг было спазняцца дадому, грубіяніць бацькам, атрымліваць тройкі і ўключаць без дазволу тэлевізар. Або што нехта скажа: ну, ты ж стала паспяховай, разумнай, адукаванай, значыць правільна выхоўвалі.

Кветкі жыцця пад эгідай бізуна. Як нам абараніць будучыню Беларусі?

9. Гвалт пакідае шрамы не толькі на целе. Па-першае, збіццё заўсёды суправаджаецца псіхалагічным ціскам. Ты горшая за ўсіх, ты жывёліна, ты пачвара, цябе трэба здаць у вар'ятню, у гадавальнік (чаму ў гадавальнік?), дрэнь, ідыётка, брыда. Гэта не ўвесь спіс ласкавых слоў майго дзяцінства. Па-другое, у вашага дзіцяці будуць вялізныя праблемы з даверам да людзей і, хутчэй за ўсё, комплекс віны. Гэта таксама я ведаю па сабе. Мне 36 гадоў, я да гэтага часу баюся пакарання за кожную памылку, займаюся самакатаваннем і самакапаннем, вінавачу сябе нават за касякі іншых людзей і веееееельмі балюча рэагую на крытыку і абвінавачваю сябе за гэтую самую крытыку.

10. Абдыміце сваіх дзяцей. Абдыміце сваіх родных. Калі ў вашай галаве ўзнікае думка кагосьці ўдарыць, а яна можа ўзнікнуць, давайце быць сумленнымі і не ўдаваць святых, працуйце над гэтым, забівайце зло ў сабе ў зародку. Інакш вам будзе цяжка спыніцца.

11. Размаўляйце. Падымайце гэтую тэму. Не бойцеся. Але! Не рабіце гэта, калі некага ўжо забілі ці пасадзілі ў турму за самаабарону. Вы ж зараз пастаіце з таблічкамі і супакоіцеся. Не супакойвайцеся. Рабіце гэта, калі нічога яшчэ не адбылося. Асвета і адукацыя — вось што трэба. Перш за ўсё прававыя. Паўсюдна. У СМІ, у фэйсбуку, на лавачцы ў двары. Інфармацыйнае поле залежыць цяпер ад кожнага з нас. Гэтая тэма не для стыхійных інфармацыйных падстаў. Вядома ж, мы жывём у грамадстве, і зло заўсёды будзе ў людзях. Але дзіця мусіць разумець, што яно не адно, што яго могуць абараніць і што ў яго ёсць права. І самае галоўнае — што гэта НЕ норма. Гэта ненармальна. Не-нар-маль-на. Гэта варварства. Гэта найчысцейшае зло. Мяне б гэта разуменне вельмі выратавала ў маім дзяцінстве.

Пазітыўнае выхаванне — крок у будучыню

P.S. Мне не патрэбная дапамога, мяне не трэба шкадаваць. У мяне выдатнае шчаслівае багемнае жыццё. Часам нават занадта раскошнае. Я даўно з усім гэтым справілася і напісала гэты тэкст не для сябе і не дзеля сябе. Гэты coming out — мой адзіночны пікет з таблічкай.

Наташа Кісялёва, facebook.com

Сачыце за нашымі публікацыямі ў TelegramFacebookВконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!

Нясвіжскае паўстанне 1919 года: як гімназісты бальшавікоў з гораду выганялі

$
0
0

Гісторык Андрэй Блінец піша на budzma.by пра малавядомае антыбальшавісцкае паўстанне, якое адбылося ў Нясвіжы ў 1919 годзе.


1919 год, першы год існавання Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь і год пачатку савецка-польскай вайны, быў адзначаны шэрагам антыбальшавіцкіх паўстанняў. Але было б памылкай лічыць усе гэтыя выступленні праявай нацыянальнага абуджэння беларусаў і барацьбой за ўласную дзяржаўнасць. У значанай ступені гэта датычыцца і падзей, якія разгарнуліся ў Нясвіжы. У свой час матэрыялы пра гэтае паўстанне збіраў Юрка Віцьбіч, даследчык антыбальшавіцкага руху.

Юрка Віцьбіч (1905–1975) – дзеяч беларускай эміграцыі ў ЗША, пісьменнік, краязнавец, публіцыст. У беларускіх і расійскіх выданнях надрукаваў шэраг публіцыстычных артыкулаў пра антыбальшавіцкія паўстанні на Беларусі. Зборнік нарысаў па гэтай тэме быў выдадзены ўжо пасля смерці аўтара, у 1996 годзе.

jurka-vicbich.jpg

Юрка Віцьбіч

Гісторыка-літаратурны нарыс Віцьбіча і да сёння застаецца ці не адзінай спробай апісання тых падзей. Прынамсі, на яго спасылаюцца аўтары Вікіпедыі, якія распавядаюць, як “мірнае насельніцтва выгнала з Нясвіжа бальшавікоў і на працягу пяці дзён, 14–19 сакавіка, утрымлівала горад”. А што адбылося насамрэч?

У снежні 1918 года, калі нямецкія войскі пакідалі тэрыторыю Беларусі, у Нясвіжы, невялікім горадзе Мінскай губерні, усталявалася савецкая ўлада. Неўзабаве сюды прыбыў атрад чэкістаў пад камандаваннем нейкага Салдатава. Яго камандзір размясціўся ў замку і пачаў паводзіцца як удзельны князь часоў сярэднявечча. На горад была накладзеная кантрыбуцыя, пачаліся арышты незадаволеных. Калі мясцовы рэўкам сабраўся на пасяджэнне для абмеркавання паводзін прышлых чэкістаў, Салдатаў разагнаў яго пад пагрозай кулямётаў. У студзені 1919 года з дапамогай рэгулярнай арміі чэкісцкі атрад нарэшце быў раззброены. Яго камандзіра разам з паплечнікамі аддалі пад суд, арыштаваных выпусцілі, а кантрыбуцыя, сабраная з горада, нібы растаяла ў паветры.

Неўзабаве пачалася рэквізіцыя прадуктаў на патрэбы Чырвонай арміі, заможныя гараджане былі абкладзеныя надзвычайным падаткам, а ў самім горадзе стварылі “Надзвычайны штаб па ахове рэвалюцыйнага парадку”, які дзейнічаў вельмі арыгінальным спосабам. 3 сакавіка 1919 года Нясвіж быў абвешчаны на асадным становішчы. Выхад на вуліцу з 19:00 4 сакавіка да 10:00 раніцы наступнага дня быў забаронены. Нясвіжцы сядзелі па дамах і нават не здагадваліся, што горад падзелены на 42 участкі для правядзення ператрусаў. На кожны ўчастак накіроўваўся атрад з шасці чалавек: трох чырвонаармейцаў, аднаго камуніста і двух прадстаўнікоў яўрэйскіх партый “Бунд” і “Паалей-Сіён”. З 10 гадзін вечара ў дамах заможных мяшчан (“спекулянтаў і гарадской буржуазіі”, як тады было прынята казаць) пачаліся ператрусы. Было знойдзена шмат прадуктаў, залатыя манеты, спірт, мануфактура і іншыя тавары. Вядома, усё гэта пайшло на патрэбы рэвалюцыі.

1.jpg

Сябры Нясвіжскага рэвалюцыйнага камітэта (фрагмент кінахронікі, студзень 1919 г.)

З такіх вось “дробязяў” і складалася паўсядзённае жыццё нясвіжцаў у тыя дні. Але больш істотным фактарам было набліжэнне фронту. З лютага 1919 года вайна паміж савецкай рэспублікай і адноўленай польскай дзяржавай стала фактам. У адрозненне ад немцаў, якія адназначна ўспрымаліся як чужынцы, з палякамі ўсё было складаней. Нашы народы доўгі час жылі ў адной дзяржаве – Рэчы Паспалітай, польская мова і культура былі распаўсюджаныя сярод вярхоў грамадства. Ад Буга і Нёмана да Дзвіны і Дняпра многія з ахвотай прызналі б сябе палякамі, для астатніх быў падрыхтаваны пернік у выглядзе абяцанняў шырокай нацыянальна-культурнай беларускай аўтаноміі.

У Нясвіжы, дзе яшчэ з даваенных часоў дзейнічалі польскія культурна-асветніцкія арганізацыі, прыхільнікаў аднаўлення Польшчы было нямала. Адным з асяродкаў такіх настрояў стала гімназія, у работу якой новыя ўлады асабліва не ўмешваліся. Толькі забаранілі штодзённыя малітвы і загадалі зняць абразы, якія віселі ў аўдыторыях. Вучні старэйшых класаў аб’ядналіся ў падпольную арганізацыю, якую ўзначаліў выкладчык лацінскай мовы (а не дырэктар, як часам пішуць) Мечыслаў Валністы. Першачарговай задачай стаў збор зброі. З ваколічных вёсак і бацькоўскіх дамоў гімназісты таемна звозілі паляўнічыя стрэльбы, вінтоўкі, пісталеты, патроны. Неўзабаве яны мелі каля 30 вінтовак і некалькі рэвальвераў. За захаванне арсенала адказваў службовец магістрата Палікарп Каляда. Пры гэтым выразнага плана дзеянняў падпольшчыкі не мелі, спадзяваліся толькі, што надыдзе зручны момант, калі гэтую зброю можна будзе выкарыстаць.

Чуткі пра падрыхтоўку паўстання даходзілі да выканкама. У пачатку сакавіка камісары Розэнблюм і Стыкуць прапанавалі правесці арышты сярод патэнцыйных ворагаў – “панскіх паслугачоў і варожа настроеных інтэлігентаў”. Аднак старшыня выканкама Файнберг палічыў, што для разгортвання рэпрэсій няма падставаў.

Тым часам фронт набліжаўся. У пачатку сакавіка аддзелы Войска Польскага занялі Баранавічы. У прыфрантавой паласе з’явіліся конныя атрады т.зв. “легіянераў”, якія праводзілі дыверсіі ў тылах чырвоных. Адным з такіх атрадаў камандаваў маёр Уладзіслаў Дамброўскі, былы камандзір гарнізона Вільні, які распачаў партызанскую барацьбу. Нягледзячы на невялікія сілы, ён адносна свабодна рухаўся па савецкай тэрыторыі, на кароткі час займаючы гарады і мястэчкі. 13 сакавіка 9-ы пагранічны полк, які знаходзіўся ў Нясвіжы, быў накіраваны на фронт. У горадзе застаўся толькі невялікі атрад мясцовых чырвонаармейцаў, якім камандаваў ваенны камісар, 22-гадовы Андрэй Пракапчук, і нейкая колькасць міліцыянераў.

2.jpg

Чырвонаармейцы на нясвіжскай вуліцы (фрагмент кінахронікі, 1919 г.)

У ноч з 14 на 15 сакавіка легіянеры Дамброўскага нечаканым налётам захапілі мястэчка Сіняўка за 35 км ад Нясвіжа. Адтуль раз’езды накіраваліся ў бок Клецка і Снова. Хаця агульная колькасць палякаў наўрад ці перавышала сто чалавек, весткі пра іх з’яўленне маланкай разнесліся навокал, абрастаючы ўсё новымі “падрабязнасцямі”. Праз некалькі гадзін гаварылі ўжо не пра захоп невялікай Сіняўкі, а пра наступленне легіянераў на Мінск і Бабруйск. Атрад Пракапчука быў высланы насустрач польскім раз’ездам, і ў горадзе не засталося ніякага войска, акрамя міліцыі. Тым часам чуткі пра набліжэнне легіянераў шырыліся: нехта бачыў іх у ваколіцах Нясвіжа, нехта сустрэў раз’езд і на пытанне “Калі вас чакаць?” атрымаў адказ: “Хутка!”. Узбуджаная такімі навінамі моладзь вырашыла дзейнічаць.

Ноччу з 15 на 16 сакавіка пачалося паўстанне. Частку міліцыянераў захапілі соннымі на кватэрах і раззброілі. У перастрэлцы былі забітыя члены выканкама Файнберг, Розэнблюм і Грынблат, а таксама начальнік ЧК Татур. Над ратушай узняўся польскі сцяг. Вайсковае камандаванне даручылі Мечыславу Валністаму, была арганізаваная камендатура, на вуліцах расстаўленыя патрулі. На гэтым паўстанцы, якіх было некалькі дзясяткаў чалавек, палічылі сваю місію скончанай. Замест таго каб рыхтавацца да абароны, яны думалі, як найлепшым чынам сустрэць кавалерыстаў Дамброўскага. Яны нават не ведалі, што тыя павярнулі назад і зусім не збіраліся ісці на горад.

Тым часам бальшавікі дзейнічалі рашуча. Андрэй Пракапчук успамінаў: “Мой атрад толькі што вярнуўся ў горад. Але ініцыятыва была ў руках паўстанцаў, і нам давялося адступіць. Пагрузілі на двухколку тэлеграфны апарат і рушылі на вёску Рудаўка (4 км ад Нясвіжа – А.Б.). Уздоўж дарогі стаялі тэлеграфныя слупы. Я загадаў тэлеграфісту залезці на слуп і падключыцца да лініі. Такім чынам звязаліся з Мінскам. У Мінску да апарата падышоў губернскі ваенны камісар Крывашэін. Я далажыў абстаноўку, і ён загадаў мне нікуды не рухацца, трымацца да апошняга патрона. Сказаў, што высылае нам на дапамогу роту штыкоў і бронецягнік”.

Ад бронецягніка, які прыбыў у Замір’е за 14 км ад Нясвіжа, карысці было мала. А вось рота байцоў з двума кулямётамі каля пяці гадзін вечара 16 сакавіка злучылася з атрадам Пракапчука. Не губляючы часу, яны рушылі на горад. Патрулі паўстанцаў уступілі ў перастрэлку. Валністы, якому паведамілі пра наступленне чырвоных, параіў трымацца да надыходу падмогі і… вярнуўся да свайго абеду. Страляніна на ўскраінах цягнулася некалькі гадзін, пакуль у паўстанцаў не скончыліся патроны і яны не пачалі адыходзіць у цэнтр горада. Абяцаная дапамога не падышла, кіраўніцтва адсутнічала, і кожны мусіў ратавацца самастойна.

4.JPG

Нясвіжская ратуша. Польская паштоўка міжваеннага часу

Апісанні тых падзей, зробленыя ўдзельнікамі з розных бакоў, натуральна адрозніваюцца. Вось што гаварыў бальшавік Крывашэін (той самы, які разагнаў Першы ўсебеларускі з’езд): “Замест рэгулярных сіл у Нясвіжы мы сутыкнуліся з жалюгоднымі легіянерамі і бойскаутамі. Хапіла 80 добра ўзброеных камуністаў, каб выгнаць бандытаў з Нясвіжа. Пры падыходзе чырвонаармейцаў белыя, мамкіны сынкі, пужлівыя бойскауты ўцякалі, як труслівыя зайцы”. А вось як глядзеў на паўстанне адзін з яго ўдзельнікаў: “Купка моладзі не мела ніякіх шанцаў на перамогу, але некалькі гадзін мужна абараняла горад. Нарэшце большасць з іх адступіла ў напрамку Альбы, а адтуль – на захад, для злучэння з аддзеламі Войска Польскага. Другія расцярушыліся па наваколлі, каб схавацца ад рэпрэсій”.

Да раніцы панядзелка 17 сакавіка, выступленне было канчаткова ліквідаванае. Колькасць яго ахвяр застаецца невядомай. У ацэнках, якія даваліся па гарачых слядах, эмоцыі пераважаюць над фактамі. Савецкая газета “Звезда” паведамляла: “…нашы чырвонаармейскія аддзелы ўвайшлі ў горад і арыштавалі вінаватых, якіх тут жа на месцы расстралялі. Усяго расстраляна звыш 100 чалавек. Іх маёмасць канфіскавана”. Варшаўскі “Kurier Poranny” пісаў: “Бальшавіцкія войскі пачалі ажыццяўляць жахлівыя эксцэсы. Усіх секлі і ўсё палілі. Расстраляна звыш 50 чалавек, у тым ліку ксяндзы Станіслаў Рокаш, Вінцэнт Гадлеўскі і дырэктар гімназіі Мар’ян Масоніус. Вёскі Слаўкава і Качановічы спалены за тое, што далі прытулак уцекачам, кожны дзясяты іх жыхар расстраляны, жанчыны згвалтаваны, і канфіскавана ўсё, што можна. Каталіцкае насельніцтва Нясвіжа асуджана на галодную смерць”. Аб тым, наколькі гэтае паведамленне адпавядае рэчаіснасці, можна меркаваць хоць бы па тым факце, што ніхто з названых тут асоб не загінуў падчас апісаных падзей. Ксёндз Гадлеўскі, вядомы беларускі палітычны і рэлігійны дзеяч, стаў ахвярай нямецкіх акупантаў у 1942 годзе. Ксёндз Рокаш яшчэ доўга служыў у Нясвіжскім касцёле. Навуковец Мар’ян Масоніус у тым самым 1919 годзе па запрашэнні савецкай улады ўвайшоў у склад камітэта па доглядзе Нясвіжскага замка. Відавочна, што ў абодвух выпадках перад намі ўзоры прапаганды, закліканыя стварыць адпаведна вобраз “труслівага контррэвалюцыянера” і “крывавага бальшавіка”.

Такім чынам, Нясвіжскае паўстанне доўжылася адзін дзень – 16 сакавіка. Характэрна, што акрамя вучнёўскай моладзі і часткі інтэлігенцыі, насельніцтва яго не падтрымала. Больш за тое, пазней некаторыя беларусы нават кпілі з палякаў, якія паспешліва схапіліся за зброю. Сведкі падзей справядліва звярталі ўвагу Юркі Віцьбіча на тое, што паўстанне мела выразна польскі характар і яго ўдзельнікі наўрад ці заслугоўваюць месца ў беларускім пантэоне.

3.JPG

Выгляд Нясвіжа з боку Новага места. Польская паштоўка міжваеннага часу.

Але гаворачы пра Нясвіж, забываюць, што тут адбылося толькі адно з антысавецкіх выступленняў, якія пракаціліся па Случчыне з 15 па 19 сакавіка. У самім Слуцку, як толькі стала вядома пра захоп Сіняўкі, была абвешчаная эвакуацыя ўсіх савецкіх устаноў. Па вёсках пачаліся хваляванні: сяляне збівалі харчовых агентаў і разбіралі запасы хлеба, прызначанага для войска. У Старобіне моладзь, мабілізаваная ў Чырвоную армію, разам з сялянамі раззброіла міліцыю і харчовы атрад. Быў захоплены валасны выканкам, дзе знішчылі дакументы, і арыштаваныя яго сябры. Цікава, што ў выступленні ўзяло ўдзел і яўрэйскае насельніцтва мястэчка. У Качановічах каля Нясвіжа заможнае сялянства разагнала сельскі камітэт. У Клецку сотні сялян, якія з’ехаліся ў панядзелак на кірмаш, былі гатовыя выступіць супраць бальшавікоў. Мясцовая міліцыя захоўвала нейтралітэт, і толькі весткі пра тое, што Нясвіж заняты чырвонымі аддзеламі, а польскіх войск у акрузе няма, дапамаглі суцішыць хваляванні.

Для барацьбы з гэтымі выступленнямі бальшавікам давялося напружыць усе сілы: атрады ЧК і ўзброеных камуністаў, рэгулярныя аддзелы адкліканыя з фронту, т.зв. “рэвалюцыйны атрад” накіраваны з Бабруйска. 19 сакавіка на пасяджэнні Мінскага губернскага рэвалюцыйнага камітэта была зробленая выснова: “Знешні фронт для нас не страшны. Неабходна звярнуць большую ўвагу на ўнутраны фронт”. У той самы дзень на патрэбы Мінскай ЧК дадаткова было выдзелена 300 тысяч рублёў. А 21 сакавіка 1919 г. губернскі ваенны камісар Крывашэін падпісаў Загад № 100, які абвяшчаў “страшны крывавы тэрор”у адказ на ўсе акцыі “польскай буржуазіі”.

Нясвіжская турма, якая размяшчалася ў мурах колішняга бенедыктынскага кляштара, была перапоўненая. 24 сакавіка з яе вывелі пяцярых найбольш актыўных удзельнікаў паўстання: Мечыслава Валністага, Палікарпа Каляду, Станіслава Іваноўскага – бухгалтара радзівілаўскай адміністрацыі, Юзафа Янушкевіча – службоўца княжацкага палаца – і Канстанціна Шыдлоўскага. Іх расстралялі недалёка ад горада, скінуўшы целы ў агульную магілу. Большасць арыштантаў, аднак, выпусцілі праз розныя тэрміны. Нехта прабыў у зняволенні дзесяць дзён, нехта – два месяцы. У маі аднавілася дзейнасць гімназіі. Нягледзячы ні на што, жыццё ў горадзе не перапынілася.

5.JPG

Помнік паўстанцам у Нясвіжы. Польская паштоўка міжваеннага часу

У міжваенны час, калі Нясвіжчына ўваходзіла ў склад польскай дзяржавы, сакавіцкае паўстанне стала неад’емнай часткай патрыятычнага выхавання. У 1926 годзе на магіле расстраляных, на гарадскіх могілках, быў пастаўлены велічны крыж, зроблены на сродкі вучняў і настаўнікаў гімназіі. Ён, дарэчы, захаваўся да нашых дзён. У касцёле служылі жалобныя набажэнствы ў памяць палеглых. А ў 1931 годзе ў гонар тых падзей перад ратушай быў усталяваны помнік у выглядзе ступеньчатай піраміды з каменнай глыбай, на вяршыні якой раскінуў крылы арол. Пасля ўз’яднання з БССР помнік дэмантавалі, а пра паўстанне стараліся не ўспамінаць. Сёння было б недарэчна прадстаўляць яго ўдзельнікаў як “труслівых мамкіных сынкоў”. Але і ставіць Нясвіжскае паўстанне ў адзін шэраг са Слуцкім збройным чынам будзе няправільна. Занадта розныя мэты мелі перад сабой іх удзельнікі. Калі байцы Слуцкай брыгады ваявалі за Беларускую рэспубліку, то нясвіжскія гімназісты – за тое, каб наш край стаў часткай Польшчы. Тым не менш пра сакавіцкае паўстанне трэба памятаць. Як і пра ўсё, што адбывалася на нашай зямлі.

Андрэй Блінец, budzma.by



Сачыце за нашымі публікацыямі ў TelegramFacebookВконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!

Безыдэйнасць, нелюбоў да крытыкі сярод беларусаў — праблема ў ВНУ?

$
0
0

Калумніст budzma.by Лаймуціс Сакалоў шукае і знаходзіць вытокі беларускай бязвольнасці і безыніцыятыўнасці ў сістэме вышэйшай адукацыі.


У чым праблема сучасных беларусаў? У адсутнасці ідэйнасці? Страху заляпацца? Важдзізме? Мяркую, што гэта вынікае з адсутнасці плюралізму, іншадумства, традыцыі крытыкі і гістарычнай адсутнасці пляцовак фармавання гэтых працэсаў.

У прасторы пастаянна віруе адно барадатае, але актуальнае выказванне: “Усё пачынаецца са школы”. З гэтым цяжка не пагадзіцца, але ж, як мне падаецца, сапраўдная традыцыя мыслення і стварэння пачынаецца менавіта ва ўніверсітэце, дзе ў тэорыі павінныя сабрацца ўжо мэтанакіраваныя і апантаныя сваёй справай маладзёны, што хочуць не проста атрымаць “корачку”, але і змяніць сваю сферу, дадаць да яе новых ідэй, а можа нават паглыбіць тое, што раней падавалася не такім значным. Але...

Але я ніколі не забуду, як у свой не надта працяглы час навучання ў тагачасным Інстытуце журналістыкі БДУ пачуў вельмі папулярныя і масавыя словы: “Дык тут проста прасцей корку атрымаць!” Дыплом як самамэта.Ну а праграма ўраўнілаўкі, што зусім не спалучалася з актуальнымі медыя, проста забівала любую спробу іншадумства і крытыкі. Як, напрыклад, аднойчы пісалі эсэ па філасофіі. Трэба было выказаць свае думкі. І ведаеце што? Нават там большасць пісала, у чым згодная і наколькі гэта ўсё важка і прыўкрасна. Ні слова таго, што самі думаюць. Далі тое, што, на іх думку, ад іх патрабуецца. І некаторыя былі ў шоку, што, аказалася, можна было КРЫТЫКАВАЦЬ, аналізаваць і ПРАПАНОЎВАЦЬ, ствараць ДЫСКУСІЮ! А мяне тады шакавала, што можна проста слепа пагаджацца, бо гэта ў праграме — значыць вартае, неабходнае і абавязкова праўдзівае.

Дык адкуль растуць рогі гэтай праблемы? Чаму так шмат людзей адвыкла ад дыскусій, а не срачаў? Аналізу, а не сляпой таўталогіі?


І тут я вырашыў пакапаць універсітэцкую гісторыю нашага рэгіёна... Спачатку давайце зірнём, як было ў суседзяў.

Польшча. Самы старажытны ўніверсітэт — Ягелонскі, што ў Кракаве. Год ўтварэння — 1364. Калі браць часы да ХХ стагоддзя, то ў Польшчы на момант рэвалюцыі ўжо існавалі 2 універсітэты: Ягелонскі і Варшаўскі (1816). А калі ўзяць ўніверсітэты перыяду незалежнасці і Віленскі ўніверсітэт, лічба будзе нашмат большая.

Украіна.Дэ-факта першым універсітэтам можна лічыць Астрожскую славяна-грэцка-лацінскую школу, заснаваную за некалькі гадоў да Віленскага ўніверсітэта — у 1576-м. Калі ж браць перыяд да ХХ стагоддзя, то тут можна здзівіцца колькасці вышэйшых школаў: Кіева-магілянская акадэмія (1632), Львоўскі ўніверсітэт (1661), Харкаўскі ўніверсітэт (1805), Кіеўскі ўніверсітэт (1834), Адэскі ўніверсітэт (1865), Чарнавіцкі ўніверсітэт (1875), Кіеўскі політэхнічны інстытут (1898). У суме мы атрымліваем ажно 8 нацыянальных ВНУ!

Літва.Апроч супольнага для яе, Беларусі і Польшчы Віленскага ўніверсітэта ўсё ж варта ўзяць у пералік і тыя ВНУ, што былі заснаваныя ў час яе незалежнасці да савецкай акупацыі, бо тут усё ж можна казаць аб заснаванасці на нацыянальных, а не савецкіх традыцыях. І тут мы атрымліваем таксама даволі вялікі спіс: Універсітэт Вітаўта Вялікага (Каўнас, 1922), Цяльшайская духоўная семінарыя (1927), Акадэмія асветы (1935), Каўнаскі медыцынскі ўніверсітэт (1919), Літоўская акадэмія музыкі і тэатра (Каўнас, 1933), Сельскагаспадарчая акадэмія (1924).

А што тычыцца Беларусі... Толькі Віленскі ўніверсітэт і Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (Горы-Горкі, 1840). З моманту іх закрыцця і фактычна па сённяшні дзень на тэрыторыі Беларусі перасталі існаваць сапраўды свабодныя і адносна вялікія пляцоўкі фармавання ідэй і развіцця школы, традыцыі ў шэрагу гуманітарных (і не толькі) сфераў. А калі казаць наўпрост, то нават сёння ў тым ліку грамадства робіць усё магчымае, каб дабіць любыя магчымасці з’яўлення гэтых так патрэбных парасткаў бунту ідэяў. Але ж вельмі сімвалічна, што абодва гэтыя ўніверсітэты былі закрытыя за іншадумства і нацыянальныя ідэі. Прыкладна такі ж лёс спасціг ЕГУ ўжо ў ХХІ стагоддзі...

Такім чынам, фактычнае адставанне ў ідэях, традыцыі кансэнсусу, іншадумства дасягае амаль 156 гадоў. Я не кажу, што ўвогуле нічога не было, але гэтыя парасткі развіваліся пад уплывам зусім іншых культур, былі скажоныя і часам узаемавыключальныя. Ну, адзінае што можна вылучыць асобна, — феномен Заходняй Беларусі, які чамусьці выпускаюць з поля зроку, хоць менавіта гэты перыяд прынёс краіне нейкае свежае паветра.

Можа, менавіта таму ёсць такая ідэйная і развіццёвая розніца паміж суседзямі і Беларуссю?

Калі ў імперскіх ВНУ яшчэ была хоць нейкая глеба для развіцця, то савецкая сістэма канчаткова ператварыла універсітэты ў заводы штампоўкі выканаўцаў волі сістэмы. 

Канечне, былі асобы-выключэнні, але ж у асноўным яны ці былі напалову адэптамі партыі, ці расстраляныя, ці проста фактычна не было пляцоўкі. Такім чынам, панятак эліты дэградаваў, муціраваў з савецкімі догматамі, і ў канцы мы маем паўдыктатарскія мікрасусвецікі важдзёў, што ці жывуць па прынцыпах той самай наменклатуры альбо маюць паўрэлігійныя скрэпы нейкага падставовага набору ідэй, якія настолькі маральна састарэлі, што жыцця гэтаму ў ХХІ стагоддзі фактычна няма. 

Адзіная ўстанова, якая хоць крыху наблізілася да мінімальнага выпраўлення сітуацыі, — ЕГУ, але праблема настолькі глыбокая, што пляцоўкі ўжо недастаткова, ды і ёсць некалькі сваіх “але”. 

Патрэбная тэрмінова хоць нейкая традыцыя і школа, нейкая метадычка і базіс, праз які ахвочыя змогуць адносна хутка і якасна пераарыентавацца ў новае поле. Прашу не блытаць з фанатызмам і маўклівым падпарадкаваннем — базіс на тое базіс, каб яго абмяркоўваць, удасканальваць і змяняць у залежнасці ад духу эпохі і генерацый.

Менавіта таму, мяркую, у Беларусі фактычна няма ідэй, крэатыву і сапраўднай інавацыйнасці — збольшага спалучэнне і рэплікацыя, якая задавальняе даволі фанатычныя густы адэптаў тых ці іншых малых суполак.

А іншадумства як лічылася варожай дзейнасцю, так і засталося, бо, на жаль, смелыя ідэі і незалежнасць у галовах дагэтуль у Беларусі не ў прыярытэце... Таму калі і пачынаць перамены, дык у першую чаргу з ВНУ.


Лаймуціс Сакалоў

“Бомж”, “По-синему”, “Монетка”: “Яндэкс” склаў плэйліст Еўрапейскіх гульняў

$
0
0


Расійская кампанія “Яндэкс” склала плэйліст Еўрапейскіх гульняў 2019. У яго ўвайшлі трэкі тых артыстаў, якія з 21 па 30 чэрвеня выступаюць на фан-зонах спаборніцтваў - паведамляеЕўрарадыё.

Плэйліст складаецца з 27 песень:



Пачынаецца ўсё з трэка “Монетка” беларускага гурта “ЛСП”:

“Слушай (ты слышишь?), зачем тебе суши?
В штанах всё накрыто, присядь и покушай (жри давай)
Котлета и каша — параша, мой член —
Твой романтический ужин (как вкусно!)
Не оттянешь за уши
Купюра в кармане
Рядом пять сук на диване
Сами не будем грешить:
Монетка решит, что мы сделаем с вами”

Плэйліст прыкладна 50 на 50 складзены з песняў расійскіх і беларускіх артыстаў. №7 у спісе — песня “По-синему” гурта “Дай Дарогу!”. Гэта, скажам так, не зусім пра спорт:

"По-синему! По-синему!
Есть такое слово, надо 200 как минимум!
По-синему! По-синему!
Между нами разница — поллитра как минимум!"




Аднекуль з нябыта арганізатары Еўрапейскіх гульняў дасталі барысаўскі рэп-гурт “Нестандартный вариант”, пік папулярнасці якога прыйшоўся на пачатак 2000-х. Песня “Бомж”, адабраная “Яндэксам” для плэйліста, крыху дысануе з бравурным духам Еўрагульняў:

"Не как все, но похож
Посмотри, я бомж
Я бомж, ну и что ж
Посмотри, на кого я похож".

Рэп-праект Svt, трэк “Я бы смотрел на тебя”:

“И почему ты мне не веришь? Повод не давал ни разу,
Да твои подруги сами в голове собрали пазл,
Нету фактов, доказательств, не единого намёка
На наличие мозгов у этой шайки идиоток.
Ну и с ними все понятно: много там ума не надо
Но тебя не просто так ведь выбрал я среди их стада”.






Пляжны футбол / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё


Гурт “Априори” — “Люди грибы”. Гэта сапраўды пра палітыку?

"И вроде отрезали четыре нуля,
Капитан до сих пор у руля".

Дзіўна выглядае ў плэйлісце і песня “Падае дождж” гурта “Крама”. Учора мы пабачылі, што бывае на Еўрагульнях, калі з неба падае дождж:


У кампаніі “Яндэкс” нам не здолелі патлумачыць, чаму ў плэйліст трапілі гэтыя, а не іншыя трэкі. Маўляў, рэдактар, які займаўся гэтым плэйлістом, сышоў у адпачынак і "скрайне павольна адтуль рэагуе".

Дзе тусавалася мінская моладзь у пачатку нулявых?

$
0
0

У сеціве шмат пішуць пра культавыя месцы мінскіх тусоўшчыкаў 90-х – “Панікоўку”, “Фелікса”, “Філару” і “Сцяну Цоя”. Праз іх прайшло не адно пакаленне. Але гэта былі не адзіныя месцы, дзе збіралася “нефармальная” моладзь.

Нефармалы таго часу звычайна апраналіся ва ўсё чорнае. Пракляпаныя касухі, бомберы, чорныя джынсы, армейскія берцы. Тыя, хто меў грошы, набывалі сабе абутак маркі “Camelot”. Пазней з’явіліся “бульдогі”, “ваяжы”, “сцілы” ды іншыя чаравікі з металічнымі ўстаўкамі на носе. З вонкавай атрыбутыкі былі папулярныя ланцугі, банданы, напульснікі, жэтоны, заплечнікі, майкі і байкі з выявамі любімых гуртоў, зазвычай нізкаякасныя, набытыя на кірмашы на Ждановічах ці ў палатцы на стадыёне “Дынама”. Пірсінг і татуіроўкі яшчэ былі рэдкасцю, а зялёныя валасы або настаўлены іракез на галаве – пратэстам, а не данінай модзе.

ae0c347ea60458a0d2670128d1ee675f.jpg

“Ледзянец”, 2002 або 2003 год

У пачатку нулявых, калі сеціва і мабільная сувязь яшчэ не зрабіліся шырокадаступнымі, моладзь усё яшчэ аддавала перавагу жывой камунікацыі. Таму на сталічнай мапе пачалі з’яўляцца новыя месцы, куды хлапцы і дзяўчаты выбіраліся з гарадскіх ускрайкаў.


“Ледзянец”

“Ледзянец”, або проста “Лядзяшка” – тусоўка моладзі ў раёне плошчы Перамогі. Атрымала сваю назву за кімсьці заўважанае падабенства Вянка Славы ў цэнтры Залы Герояў у падземным пераходзе да вялікага ледзянца.

Збіраліся там найперш панкі, металісты ды рокеры. Музыка ў той час усё яшчэ заставалася для моладзі важным сродкам сацыяльнай ідэнтыфікацыі, і тут яна была галоўнай тэмай. Новыя песні, альбомы, адмысловы шмот, канцэрты – пра ўсё прыходзілі пагаварыць на “Лядзяшку”. Тыя, хто меў гітару, хаця б крыху ўмеў спяваць і жадаў падзарабіць, гралі свае песні ля крамы “Белсаюздруку” ў пераходзе. У добрае надвор’е збіраліся на адным з выхадаў з падземнага перахода. Проста на ім і сядзелі.


Помнік Марату Казею

Гэтую тусовачку стварылі тыя, каму не падабалася бавіць час на “Ледзянцы” і Сцяне Цоя, бо некаторыя мінскія “нефармалы” старэйшага пакалення часцяком грэбліва ставіліся да маладняку: трэслі грошы на выпіўку, маглі забраць што-небудзь з вопраткі, даставалі бязглуздымі пытаннямі.

Збіраліся па суседстве з помнікам, на дзвюх лавачках, якія і цяпер стаяць у парку, бліжэй да выхаду ў бок Опернага тэатра. У тыя часы парк быў малалюдным, міліцыя тут з’яўлялася рэдка, таму можна было бесклапотна бавіць час цэлую ноч. Збіраліся тыя ж “нефармалы” – панкі, металісты, рокеры.



Помнік Янку Купалу

У пачатку нулявых моладзь была надзвычай палітызаванай. Асноўным месцам збору нацыянальнаарыентаваных хлапцоў і дзяўчат была легендарная ўправа партыі “БНФ” па адрасе Варвашэні, 8 (цяпер праспект Машэрава, 8), дзе па сумяшчальніцтве месціўся штаб “Маладога Фронту”. Акрамя гэтага “на ўправе” прадавалася беларуская музыка, літаратура, а таксама рэдкія тады цішоткі з патрыятычнай сімволікай і выявамі беларускіх гуртоў.

Але былі і такія, каму сустрэчаў “на ўправе” было недастаткова. Маладыя нацыяналісты збіраліся кожны аўторак а 19-й ля помніка Янку Купалу ў аднайменным парку. Афіцыйна гэта было месца збору сяброў незарэгістраванай Беларускай партыі свабоды, але прыходзілі не толькі сябры і паплечнікі партыі, але і простыя прыхільнікі беларускай справы. Гаварылі пра палітыку, будавалі напалеонаўскія планы, абмяркоўвалі апошнія навіны. На важныя даты беларускай гісторыі падцягваліся сюды і беларускія барды з гітарамі.



“Неба”

Другі паверх Гандлёвага дома “На Нямізе”. Моладзь пачала тут збірацца задоўга да з’яўлення ўсіх гэтых летніх тэрасаў. Спачатку тусаваліся на пятачку ля вінтавой лесвіцы, але з часам пасунуліся на самы край пляцоўкі ў бок Раманаўскай Слабады.

Відаць, праз умоўную адарванасць ад зямлі і не характэрную для ўсяго квартала адкрытасць прасторы і з’явілася такая пафасная назва. Збіраліся там таксама найперш аматары цяжкай музыкі, але характэрна, што гэтая тусоўка не мела свайго ядра, і таму яе склад увесь час мяняўся.



Вакзал

Як толькі ў 2002 годзе быў канчаткова дабудаваны і адкрыўся новы будынак чыгуначнага вакзала, ён пачаў прыцягваць увагу не толькі пасажыраў. Пару гадоў на чацвёртым паверсе, дзе некалі стаялі гульнявыя аўтаматы, таксама збіралася моладзь, асабліва калі на дварэ пачынала халадаць. Месца было вельмі прыцягальным, але разам з тым “праблемным” – маладым нефармалам бадзяцца па вакзале без прычыны не давала міліцыя. Міліцыянты пыталіся пра прычыны знаходжання, а потым проста выганялі на вуліцу. Каб “зняць пытанні”, некаторыя адмыслова набывалі квіткі на электрычку і рабілі выгляд, што чакаюць яе. Праз пастаянныя непаразуменні з праваахоўнікамі тусоўка спачатку ператварылася ў тусовачку, а з часам і зусім загнулася.


Усе гэтыя тусоўкі напаткаў адзін фінал: з часам удзельнікаў пачынала менець, а потым не прыходзіў ужо зусім ніхто. Трапна спяваў Лявон Вольскі ў сваёй песні “Рок-н-рол не ўратуе” на складанцы “Справаздача” да 10-годдзя гурта N.R.M:

Панк слухаюць панкi,

а заўтра клеркамi ў банку

стануць былыя панкi,

i скончыцца маладосць.

Але тады ў словы Лявона ніхто не верыў, бо ўсім здавалася, што тусоўкі гэтыя будуць вечнымі…

Канстанцін Касяк, budzma.by


Сачыце за нашымі публікацыямі ў TelegramFacebookВконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!

Новы міністр МУС дазволіў кранаць гарадавога. Але пяшчотна

$
0
0

Новый глава МВД Юрий Караев, который пришел в должность после отставки Игоря Шуневича, разрешил трогать статую минского городового. Об этом сообщает KYKY.orgсо ссылкой на  TUT.by.

Image result for памятник городовому минск

После заседания в парламенте журналисты спросили, изменится ли формат отношений людей и городового. На что Караев ответил утвердительно: скульптуру разрешили обнимать и надевать на нее шарфик, но без оскорбительных для общества действий. «Все делать по-человечески – вот и все», – пояснил министр.

Напомним, в прошлом году подросток дал городовому пощечину, за что милиция составила на него протокол. Парня заставили попросить прощения у скульптуры и раскаяться. Затем памятник поцеловали девушки: их попросили не прикасаться к нему по требованию руководства. Силовики задержали двух активистов, которые принесли к городовому похоронный венок. 18-летняя студентка провела два дня в изоляторе из-за того, что в шутку замахнулась ногой на скульптуру. А мае 2019-го арестовали туристов из России: молодая пара сфотографировалась позади памятника.


Ці вернецца давер да Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь?

$
0
0

Змяненне заканадаўства ў сферы праходжання вайсковай службы ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь выклікала не толькі бурнае абмеркаванне ў СМІ, але і адмоўную рэакцыю ў грамадстве.

Фактычна, кардынальных зменаў у правілах атрымання адтэрміновак (прынамсі, для шырокіх колаў прызыўнікоў) не прадугледжана. Таму варта паспрабаваць разабрацца у прычынах такой рэакцыі ў грамадстве.

Паводле статыстыкі, агучанай на дзяржаўным партале pravo.by, на кожны прызыў у ваенкаматы не з'яўляецца каля 4 тысяч прызыўнікоў (падчас адной прызыўнай кампаніі ў войска адпраўляюць да 10 тысяч навабранцаў). Хаця гэтыя лічбы ў розных дзяржаўных крыніцах розныя, тэндэнцыя назіраецца адназначная. Шмат грамадзянаў Беларусі прызыўнага ўзросту служыць не жадае і ўхіляецца ад вайсковага абавязку.

474bbf869a677a97061bd24ebace87ea.jpg

  Фота — eurobelarus.info

Дзяржаўная сістэма няшмат робіць для паляпшэння стаўлення да войска, вайскоўцаў у грамадстве, а выкарыстоўвае іншыя інструменты ўздзеяння.

Варта адзначыць, што тэндэнцыі недаверу да вайсковай службы характэрныя не толькі для Беларусі. У суседзяў адбываюцца падобныя працэсы. Не будзем засяроджвацца на Украіне, дзе ідуць баявыя дзеянні, таму прыклад не вельмі ўдалы, зірнём на прыбалтыйскія краіны.

У Эстоніі, напрыклад, "шмат моладзі не жадае служыць", адзначыў генеральны дырэктар Дэпартамента абаронных рэсурсаў Маргус Паэ ў інтерв’ю err.ee. Эстонскае войска камплектуецца штогод прыблізна тысячай навабранцаў, з іх траціна ідзе ў войска добраахвотна, астатнія выклікаюцца павесткамі. Пры гэтым каля 300 чалавек кожны год не з'яўляецца ў ваенкаматы.

Прафесійнае войска ў Беларусі: за і супраць

Партал delfi.ltапублікаваў інфармацыю, што да 40% грамадзян, якія трапляюць у спісы прыдатных для службы (недзе 35 00 грамадзян Літвы), не паведамляюць аб сваім знаходжанні ў вайсковыя органы. І гэта нягледзячы на тое, што, паводле інфармацыі Міністэрства абароны, усе неабходныя 3500 навабранцаў на год атрымліваецца ўкамплектаваць з моладзі, якая запісалася добраахвотнікамі.

Большасць жа краін-суседак увогуле адмовілася ад агульнай вайсковай павіннасці або выкарыстоўвае камбінаваныя метады фарміравання Узброеных сіл. У тым ліку менавіта з прычыны зніжэння статусу вайскоўца ў сучасным грамадстве і змяншэння даверу да арміі.

Такім чынам, наша краіна сутыкнулася з агульнымі праблемамі для нашага рэгіёна. Але калі суседзі імкнуцца спалучаць вайсковыя традыцыі і сучасныя захады для заахвочвання грамадзян да службы, Беларусь пакуль пазбягае эфектыўных мер.

Як суседзі працуюць з грамадствам у вайсковым кірунку

У адрозненне ад Беларусі, амаль ва ўсіх суседніх краінах дзейнічаюць парамілітарныя грамадскія аб'яднанні як частка сістэмы забеспячэння абароны. І нават больш — сістэмы ўзаемадзеяння грамадства і дзяржавы. Дзякуючы такога кшталту арганізацыям у дзяржаўных сістэм з большым ці меншым поспехам атрымліваецца падтрымліваць дастатковы ўзровень даверу да вайскоўцаў, а як вынік — і да ўлады.

У Прыбалтыцы добраахвотніцкія ваенізаваныя фарміраванні, паводле некаторых ацэнак, па колькасці перавышаюць рэгулярныя вайсковыя.

img.php.jpg

Эстонскія добраахвотнікі з Саюза абароны на сумесных вучэннях з паліцэйскімі. Фота — kaitseliit.ee

Такім чынам, дзяржаўныя інстытуты дэлегавалі частку сваіх паўнамоцтваў яшчэ і па выхаванні моладзі і фарміраванні грамадскай думкі парамілітарным аб'яднанням.

Аматарскі спорт як стымуляцыя грамадскай актыўнасці

Менавіта таму (і ў гэтым галоўнае адрозненне ад сітуацыі ў Беларусі) так шмат прыбалтыйскай моладзі добраахвотна ідзе служыць у войска, нягледзячы на тое, што гэтыя краіны знаходзяцца пад уплывам такіх жа сучасных тэндэнцый, як і наша.

Давер да арміі — давер да дзяржавы

На жаль, улады Рэспублікі Беларусь не бачаць перспектывы працы з грамадствам праз стымуляванне эфектыўнай грамадзянскай актыўнасці ў сферы аматарскага спорту і патрыятычнага выхавання. На фоне суседніх краін Беларусь усё часцей аказваецца ў ар'ергардзе сучаснай працы з соцыумам па фарміраванні лаяльнасці да дзяржаўных інстытутаў.

Адсутнасць традыцый паспяховага функцыянавання ваенізаваных арганізацый і нежаданне развіваць гэты кірунак, мадэрнізуючы заканадаўства, можа стаць сур'ёзным выклікам для іміджу Узброеных сіл Беларусі праз зніжэнне колькасці патэнцыяльных прызыўнікоў у перспектыве некалькіх гадоў. Колькі ні прымай законаў і правак – дэмаграфічная яма 90-х зробіць сваю справу. І можа так атрымацца, што беларуская армія сутыкнецца з рэальным недаборам новых байцоў на тэрміновую службу.

Войска з пустымі казармамібудзе яшчэ большым аб'ектам для кпінаў і недаверу з боку грамадскай думкі.

Вельмі не хацелася б, каб інстытут Узброеных сіл Беларусі стаў закладнікам сваіх жа не заўжды адэкватных кабінетных ініцыятыў.

Патрыятычнае выхаванне: абавязак – не прыгон

Працаваць з грамадствам — цяжкая і не самая ўдзячная праца. Але сітуацыя вымагае тэрміновага стымулявання грамадзянскай актыўнасці ў кірунку стварэння і супрацоўніцтва з рэгулярнымі войскамі ваенізаваных патрыятычных структур. Здаецца, гэта апошні шанец, каб вярнуць хаця б частку даверу грамадзянаў да Узброеных сілаў.

Аляксей Гайдукевіч, budzma.by


Сачыце за нашымі публікацыямі ў TelegramFacebookВконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!

Свет супраць дзіцячага гвалту. Рэсурсы, ролікі і парады

$
0
0

Барацьба супраць гвалту над дзецьмі вядзецца ўжо не першы год. За гэты час вялікі шэраг міжнародных і замежных арганізацый прапанаваў свае стратэгіі, матэрыялы і кантэнт, які не толькі распавядае пра гэтую праблему, але і дае практычныя парады як бацькам, так і краінам.

Інфармацыі на гэтую тэму вельмі шмат, таму мы пастараліся выбраць самае якаснае і нагляднае, што можа быць карысным для азнаямлення, а таксама для практычных мэтаў.


 

Выхаванне без гвалту. Брашура ад ЮНІСЭФ

ЮНІСЭФ падрыхтавала вялікую (на 86 старонак) брашуру для бацькоў. Дзякуючы ёй можна даведацца, што такое гвалт і якія ў яго бываюць праявы, што маецца на ўвазе пад дзіцячым гвалтам. Таксама простай і зразумелай мовай метадычка дае практычныя парады па спакойным выхаванні дзяцей, па тым, як пазбегнуць у канфліктных момантах прымянення сілы. Дарэчы, брашура падрыхтаваная для Беларусі, таму кантэнт спецыяльна для нас!

   


 

СААЗ. Inspire — 7 стратэгій па ліквідацыідзіцячага гвалту  

Сусветная арганізацыя аховы здароўя таксама не сядзела без справы і выпусціла сваю брашуру, дзе прапаноўваецца шэраг стратэгій па прадухіленні гвалту над дзецьмі. Яе плюс у тым, што чытаць мала, а падыходы распрацаваныя не толькі для бацькоў, але і для саміх дзяржаў і іх грамадзянскіх супольнасцяў. Таму будзе карысна пазнаёміцца ўсім, а для тых, хто хоча гэтым займацца на ўзроўні грамадскага сектару, будзе добрым пачаткам для распрацоўкі сваёй стратэгіі.

    



Насилию.нет. Гвалт над дзецьмі (відэапарады)  

Расійская кампанія “Насилию.нет” выпусціла сваю відэаверсію практычных парад і тлумачэнняў на тэму дзіцячага гвалту. У прынцыпе, праблемы аднолькавыя, таму дадзены ролік вельмі нават прыдатны і ў нашых рэаліях. Каб пагрузіцца ў праблему і зрабіць для сябе нейкія высновы, дастаткова ўсяго 14 хвілін гэтага роліка.

   


 

Мантэсоры.Дзеці. Сацыяльны ролік«Хатні гвалт вачамі дзіцяці» 

Мантэсоры-цэнтр Расіі зрабіў якасны пераклад міжнароднага роліка на тэму таго, якімі наступствамі на ўсё жыццё можа абярнуцца гвалт над маленькай дзяўчынкай. Ролік засяроджваецца на абароне правоў жанчын.

Мантэсоры — педагагічная сістэма, названая ў гонар яе стваральніцы, італьянскай лекаркі Марыі Мантэсоры. Падыход прадугледжвае свабоднае выхаванне і знаходзіцца ў сферы гуманістычнай педагогікі.   


 

Фільм “Клас”. Ільмар Рааг, Эстонія

І пад канец раім вам паглядзець эстонскі фільм “Клас”, які распавядае пра булінг, яго самую жорсткую форму і пра тое, чым можа скончыцца канфлікт паміж падлеткамі, калі даваць яму магчымасць развівацца.

Спойлер: такое ў асноўным заканчваецца трагедыяй.   



Лаймуціс Сакалоў

“Слоўнік для кухні” ад Аляксандра Прышывалкі. Літары "І"і "К"

$
0
0

Смачныя публікацыі на нашым сайце працягваюцца! Дабраліся ўжо да літар "І"ды "К", а папярэдне былі "А", "Б", "В", "Г""Д", "Е"і "Ж","З".

На кухні мы звычайна робім амаль усё: размаўляем і спрачаемся, завіхаемся і гатуем свае ўлюбёныя стравы: рашчыняем цеста, выпякаем, смажым і варым.

Якім начыннем карыстаемся? Разнастайнымі рондалямі і патэльнямі, міскамі і таркамі.Што збіраем на стол? Талеркі, паўміскі, відэльцы і лыжкі, шклянкі ці келіхі, кубкі і сподкі. Што мы ладзім на кухні? Доўгія нядзельныя сняданкі ды цёплыя сяброўскія бяседы.

А як гэта ўсё апісаць па-нашаму? Аўтары старанна сабралі адказы на гэта пад назвай "Слоўнік для кухні".

Слоўнік раскажа, што хлеб не рэжуць, а крояць, а яйкі ўсё-ткі лупяць. І хоць аўтары сабралі дужа шмат словаў, мы ўпэўненыя, што ён яшчэ не канчатковы. Таму прапануем дапаўняць яго супольна і дасылаць тыя словы, якіх вы не знайшлі, на pryshyvalka@gmail.com.

Аўтар слоўніка – Аляксандр Прышывалка, рэдактар – Юрась Пацюпа.



Літара "І"

імбе́рац, -рцу м., обл., см. імбір

імбі́р (род. імбі́ру) м., в разн. знач. имби́рь м.

імбі́рны в разн. знач. имби́рный; і. пах имби́рный за́пах; ~нае пі́ва имби́рное пи́во

імбры́чак, -чка м.ча́йник

імяні́ны (род.імяні́н) ед. нетимени́ны

іржаны́ржано́й

істо́пка ж., обл., см. варыўня


Літара "К"

кава́лак, -лка м.кусо́к; (хлеба – ещё) ломо́ть

кадзьж.ка́дка, бо́чка (большая)

каду́шкаж.каду́шка, ка́дка

каза́н, -на́ м., обл.каза́н

казано́к, -нка́ м., обл.казано́к

казі́ныприл.ко́зий

калато́ўка ж. (предмет домашней утвари) муто́вка

каўто́к, -тка́ м., обл. глото́к; см. глыток

кача́ць несов.  1. ката́ть;  к. галу́шкі ката́ть галу́шки; 2. валя́ть;  к. у муцэ́ валя́ть в муке́

кача́нне ср. 1. ката́ние; 2. валя́ние; см. качаць

кача́ны 1.  ка́танный; 2. ва́лянный; см. качаць

калаці́цьнесов.трясти́; взба́лтывать

кала́ч, -ча́ м. (пшеничный хлеб)кала́ч м.

ка́ліваср. 1. (отдельно взятое зерно, растение) расте́ньице; стебелёк м.; зёрнышко; 2.щепо́тка ж.; ка́пля ж.; узя́ць к. со́лівзять щепо́тку со́ли

кало́ць I несов.  в разн. знач. коло́ть; (свиней - ещё) ре́зать; бить; к. свіне́й коло́ть (ре́зать, бить) свине́й

кало́ць II несов. (расщеплять на части)не рекоменд., см.біць, шчапаць

каля́насць ж. твёрдость, жёсткость ж.

каля́нытвердый, жесткий

ко́латы 1. прич. ко́лотый; ре́занный; см. калоць;  2. прил. ко́лотый

камо́ра ж. кладова́я ж., чула́н м.

камы́, -мо́ў ед. нет, обл. карто́фельное пюре́

камя́к, -ка́ м.ком, комо́к

кансерва́цыя ж., в разн. знач. консерва́ция

кансервава́ныприч., прил.консерви́рованный

кансервава́цьнесов., в разн. знач.консерви́ровать; к. мя́саконсерви́ровать мя́со

кансервава́нне ср., в разн. знач. консерви́рование ср.

карава́йм. (обрядовый хлеб)карава́й м.; вясе́льны к.сва́дебный карава́й

карава́йніца ж., разг. (персонаж свадебного обряда) карава́йница ж.

каравя́чыразг.коро́вий; см. каровін

карасёвыкарасёвый; кара́сий, караси́ный; ~вая ю́шкакарасёвая уха́; ~вая ікра́кара́сья (караси́ная) икра́

кармі́ццанесов. 1. (есть) корми́ться; пита́ться; 2. (содержать себя) корми́ться; 3.страд.корми́ться; пита́ться;

кармле́нне ср. кормле́ние ср., кормёжка ж.; пита́ние ср.

ко́рмлены ко́рмленный

каро́вінприл.коро́вий

карчма́ ж., уст. тракти́р м., шино́к м., каба́к м.

карчма́р, -ра́ м., уст. тракти́рщик м., шинка́рь м., целова́льник м.; каба́тчик м.

карэ́ц, -рца́ м.ковш, корцец м.

каўта́цьнесов., обл.глота́ть

каўта́нненесов., обл.глота́ние ср.

каўто́к, -тка́ м., обл.глото́к м.

ка́ва ж. ко́фе ср.; ○ жалудко́вая к. желудко́вый ко́фе

ко́фе;см.кава

кавя́рняж.кафе́ ср.; кофе́йня ср.

кафэ́; не рекоменд., см.кавярня

кацёл (род.катла́) м., в разн. знач.котёл; кухо́нны к.ку́хонный котёл

кача́лка ж. (валик для раскатывания теста) ска́лка ж.

качы́ныути́ный

ка́чка ж. у́тка ж.

каштава́ннеср.про́ба ж.; см.каштаваць

каштава́ныпро́бованный; отве́данный; см.каштаваць

каштава́ць II несов.про́бовать; отве́дывать; к. я́блыкпро́бовать я́блоко

ква́ртаж. 1.в разн. знач.ква́рта; 2. (сосуд) кру́жка

квас (род. ква́су) м. квас м.; хле́бны к. хле́бный квас

ква́сіць несов. ква́сить

ква́сны квасно́й

ква́шанне ср. ква́шение ср.

ква́шаны 1. прич.ква́шенный; 2. прил.ква́шеный

кватэ́ркаж., уст.че́тверть ква́рты; см.кварта

ке́ліхм.бока́л м., ча́ша ж.

кіёўкаж., обл.поча́ток м. (кукурузный)

кілі́шак, -шка м.рю́мка ж.

кі́пень, -ню м.кипято́к м.

кірма́ш, -шу́ м. я́рмарка ж.; база́р м.

кіслі́ць несов. кисли́ть

кіслава́ты кислова́тый

кісля́вы кислова́тый

кі́слыв разн. знач.ки́слый; (о капусте – ещё) ква́шеный; к. я́блыкки́слое я́блоко; ○ ~лае малако́простоква́ша

кісля́вы кислова́тый

кі́снуцьнесов.ки́снуть; закиса́ть

ката́х, -ха́ м. (кукурузы) поча́ток м.

кіёўка ж., обл. поча́ток м. (кукурузный)

кія́х, -ха́ м., обл. поча́ток м.; кіяхі́ кукуру́зы поча́тки кукуру́зы

кало́ць I несов. в разн. знач. коло́ть; (свиней ещё) ре́зать; бить

кало́ць II несов. (расщеплять на части)не рекоменд.;см.біць

клець ж. клеть ж.; см.варыўня

клінко́вы  клинко́вый;  к. сыр клинко́вый сыр

кліно́к, -нка́ м.(для сыра) клино́к

ко́латы I 1. прич. ко́лотый; ре́занный; 2. прил. ко́лотый

ко́латы II  (лёд, сахар) не рекоменд.;см.біты

ко́лены I 1. прич. ко́лотый; ре́занный; 2. прил. ко́лотый

ко́наўкаж.кру́жка ж. (металлическая)

ко́птур: з ~рамвы́ше краёв; с избы́тком

ко́рак, -рка м.про́бка ж.

кармі́ць несов. корми́ть; пита́ть; ◊ к. як на зарэ́з (забо́й) корми́ть как на убо́й; паі́ць і к. пои́ть и корми́ть

кармле́нне ср. кормле́ние ср., кормёжка ж.; пита́ние ср.

корж (род.каржа́) м.корж м.

ко́рмлены ко́рмленный

ко́сткаж.кость (отдельная)

ко́ўш (род.каўша́) м., в разн. знач.ковш; зачэ́рпаць каўшо́м мукі́зачерпну́ть ковшо́м муки́

кош (род.каша́) м.корзи́на ж.; луко́шко ср.

кра́ма ж. ла́вка ж.; магази́н м.

кра́мнік м. ла́вочник м.

кра́мны разг. ла́вочный, магази́нный; (о материале) фабри́чного изготовле́ния

крамя́ны 1.упру́гий, кре́пкий; 2.све́жий, ядрёный

кро́еннеср.ре́зка ж.; ре́зание, наре́зка ж.; нареза́ние; см.кроіць

кро́ены 1.прич.ре́занный, наре́занный; 2.прил., спец.кроёный

кро́іцьнесов. (хлеб) ре́зать (ломтиками); нареза́ть

кро́хкасцьж.хру́пкость ж., ло́мкость ж.

кро́хкі (ломкий, непрочный) хру́пкий, ломкий; (о тесте)песо́чный; ~ая саладжо́нкапесо́чное пиро́жное

крупча́стыкрупча́тый, крупи́тчатый, зерни́стый; к. мёдзерни́стый (крупи́тчатый) мёд; к. кала́чкрупи́тчатый (крупча́тый) кала́ч

крухма́л, -лу м.крахма́л м.

крыша́н, -на́ м.ло́мтик м.

кры́шаныприч.крошенный, см.крышыць

крышаны́, -но́ў мн., обл., кул.карто́фельный суп

крышы́цьнесов. 1.в разн. знач.кроши́ть; (ножом – ещё) нареза́ть; (твёрдое) дроби́ть; к. са́лакроши́ть (нареза́ть) са́ло; 2.измельча́ть, размельча́ть; мельчи́ть; к. хлебкроши́ть хлеб

крышэ́ннеср. 1.кроше́ние; наре́зка ж.; дробле́ние; 2.измельче́ние, размельче́ние; 1, 2 см.крышыць

ку́бак, -бка м.ча́шка ж., кру́жка ж.

ку́бел, -бла м.ка́дка с кры́шкой

кубе́лец, -льца м., уменьш., см.кубел

кулі́даикулі́дкаж., обл.буха́нка

ку́льша ж. бедро́ ср., бёдрышко ср.(у птицы)

кумпя́к, -ка́ м. 1. (часть туши) о́корок м.; 2. (верхняя часть ноги) бедро́ ср. (у скота)

курэ́цьнесов. (испускать копоть) копти́ть

кусо́к, -ска́ м., в разн. знач.кусо́к; к. са́лакусо́к са́ла; сма́чны к.ла́сый кусо́к

ку́ханм.вы́печка ж.(лепёшка, булочка)

ку́хар м. по́вар м.

куха́рка ж. куха́рка ж., повари́ха ж.; разг. стряпу́ха ж.

кухма́йстарикухмі́старм., уст.по́вар м., кухми́стер м.

ку́хцік м., обл. поварёнок м.

Працяг будзе...

«Без мінулага няма будучыні. Я — беларус»: Зубр на закрыцці Еўрапейскіх гульняў прамаўляў па-беларуску

$
0
0


Падчас цырымоніі закрыцця Еўрапейскіх гульняў на стадыёне «Дынама» з'явіўся велізарны Зубр, які нагадаў прысутным, у якой краіне яны знаходзяцца. Выступаў сімвал Беларусі на роднай мове:

«Я быў тут адвеку. Я бачыў, як адступае мора і растаюць ледавікі. Я бачыў, як кволы парастак робіцца магутным дрэвам. Я голас гэтай зямлі. Я — яе моц, яе душа. Мой дружа, памятай сваю гісторыю. Без мінулага няма будучыні. Гэта твой час. Я — беларус. Мы — беларусы», — сказаў ён.

nn.by

У Мінску вечарам 1 ліпеня перакрыюць праспекты Незалежнасці і Машэрава

$
0
0


У цэнтры Менска зноў перакрыюць рух. Праблемы кіроўцам пасля абеду ў панядзелак, 1 ліпеня, створыць рэпетыцыя парада да Дня незалежнасці Беларусі. Як паведамілі ў мінскай ДАІ, яна пачнецца ў 21:00 на праспекце Машэрава на ўчастку ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Ціміразева — паведамляе Еўрарадыё.

Аднак, каб танкі і іншая тэхніка змаглі даехаць туды, давядзецца пачаць перакрываць рух ужо з 17:00. З гэтага часу і да заканчэння рэпетыцыі парада і вяртання тэхнікі ў часткі будзе абмежаваны рух на наступных вуліцах: спачатку на Заснавальнікаў, Старынаўскай, праспектах Незалежнасці і Машэрава, а пасля рэпетыцыі — на праспекце Машэрава, вуліцах Ціміразева, Сапёраў, праспекце Пераможцаў, вуліцах Арлоўскай, Сурганава, праспекце Незалежнасці і вуліцы Старынаўскай.

Фестываль "Вандроўка ў дзівосны сад" (фота)

$
0
0

29 чэрвеня ў дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея адбыўся фестываль для дзяцей “Вандроўка ў дзівосны сад”. Маленькіх наведнікаў чакалі прэм’ера гульні-спектакля “Хто расце ў садзе?”, музыка, песні, вясёлыя конкурсы, майстар-класы ды іншае.



Фота – Віка Трэнас

Віктар Марціновіч: Ці фэйк, ці самая вялікая каштоўнасць Беларусі

$
0
0

Віктар Марціновіч на budzma.by разважае пра мастацтва і Казіміра Малевіча.



Самы дарагі мастак, што калі-небудзь працаваў у Беларусі, — Казімір Малевіч. Малевіч не толькі стабільна ўваходзіць у топ-20 аўкцыённых вынікаў, апярэджваючы Суціна і Шагала (і Ван Гога! І Матыса!), але і ўвесь час даражэе. Дакладней, падаражанне — якраз норма для “аўкцыённага” мастацтва, гэтым спецыялістаў не здзівіш. Што дзіўна ў выпадку з Малевічам — гэта тэмпы. У 2004 годзе графічны (!) аўтапартрэт Малевіча (1910) пайшоў на Christie’s за £162 тыс., у 2015-м ён быў перапрададзены за $8 млн (!!!). “Супрэматычная кампазіцыя” (1916), за якую давалі $60 млн у 2008-м, летась на Christie’s узляцела да $85,8 млн.

 Цяпер сядзьце.

 У Цэнтры сучаснага мастацтва — невялічкай арт-прасторы ля пл. Якуба Коласа ў Мінску — адкрылася выстава “Казімір Малевіч і XXI стагоддзе”. Пра выставу амаль не пішуць, прынамсі, згадак пра “Сальвадора Далі” (кхм!) у Мастацкім музеі ў маёй стужцы болей.


Малевич. Человек с лопатой

 Дык вось, за сціпленькай загародкай у абсалютна пустой зале ЦСМ цяпер месціцца карціна “Чалавек з рыдлёўкай”.

 Аўтарства… Казіміра Малевіча. Магчыма, Казіміра Малевіча.

 Калі Малевіч мае да яе дачыненне, гэтая карціна — самы дарагі твор мастацтва, што прысутнічае на тэрыторыі сучаснай Беларусі. І Суцін, і Шагал, набытыя “Белгазпрамбанкам”, каштуюць на парадак танней (найдаражэйшы набытак — “Ева” Суціна, £870 тыс.).

 Чаму я пішу “калі”? Таму што ў выпадку з “Чалавекам з рыдлёўкай” ёсць вялікія праблемы з правенансам. Карціна была канфіскаваная падчас спробы вывезці яе за мяжу без належных дакументаў. Што важна, канфіскацыя адбылася яшчэ ў 1994 годзе, то бок задоўга да піку падробак Малевіча, што прыпаў на 2000-я гады. Звычайна ў такіх выпадках чалавек, у якога правялі канфіскацыю, не зацікаўлены выдаваць абгрунтаванне аўтарства (чым даражэйшы артэфакт, тым сур’ёзнейшая адказнасць), то мы не ведаем ні адкуль дакладна паходзіць карціна, ні ў якіх руках пабыла.

 Але дырэкцыя Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея, куды алей быў змешчаны пасля канфіскацыі, упэўненая, што карціна – Малевічава (магчыма, яны ведаюць болей, чым кажуць публічна). І што ў атрыбуцыі няма сэнсу, бо яна каштуе велізарныя грошы, а прадаваць палатно ўсё роўна ніхто не збіраецца.

 Адзначце, дарэчы, гэтую асаблівасць Беларусі: Малевіч з 1994 года ў Гродзенскім музеі, а першая медыйная згадка пра тое, што, аказваецца, на тэрыторыі нашай краіны ёсць (магчыма) адно палатно знакамітага выкладчыка віцебскай Народнай мастацкай вучэльні, адносіцца да 2015-га.

20 гадоў цішыні!

Цяпер карціну да верасня прывезлі ў сталіцу.

Колькі можа каштаваць “Чалавек з рыдлёўкай” пасля належнай атрыбуцыі? Малевіч цяпер на хвалі. Я ўжо згадваў, што нават графічны (не жывапісны!) аўтапартрэт Малевіча быў нядаўна прададзены за $8 млн. Пры гэтым, на жаль, “Чалавек з рыдлёўкай” не адносіцца да супрэматызму (самы дарагі перыяд Малевіча), і ягоная найніжэйшая планка вызначаецца “Пейзажам” (1911), выкананым з яўным перайманнем Сезана. “Пейзаж” быў прададзены ў 2018-м на Christie’s за $10 млн.

Меней за гэты пейзаж “Чалавек з рыдлёўкай” каштаваць не можа нават з улікам таго, што ён не да канца фіналізаваны (першы план і неба).

Ці можа “Чалавек” каштаваць болей за “Пейзаж”?

Так, на маю думку, можа.

Бо ён належыць да “сялянскага цыклу”, а магчыма — і да “другога сялянскага цыклу”, перыяду, калі Малевіч, пакінуўшы ў Нямеччыне частку сваіх ранніх работ, заняўся іх старанным узнаўленнем (пасля Віцебска яму было прынцыпова паказаць, што да супрэматызму ён прыйшоў, прамінуўшы шэраг “прыступак”: спачатку пакаштаваўшы “сезанізму”, потым — “імпрэсіянізму”, потым — “кубізму” і г. д.). “Чалавек з рыдлёўкай” мае элементы кубізму, уласцівыя для “другога сялянскага цыклу”, да таго ж твар персанажа — плоскі, як Малевіч рабіў гэта бліжэй да 1930-х, а не ў 1910-х гадах.

Ці можа карціна быць фэйкам? Так, можа, бо Малевіч з прычыны кошту — самы падрабляны рускі мастак.

Але шэраг дэталяў дазваляе думаць, што мы маем дачыненне з аўтэнтыкай. Па-першае, на чырвоным “кафтане” героя мы бачым знакамітае Малевічава “накладанне колераў” — калі спачатку робіцца цямнейшы фон, а па ягоным верху малюецца святлейшае, дзякуючы чаму з’яўляецца дадатковая глыбіня. Гэтая індывідуальная адметнасць тэхнікі Малевіча была апісаная мастацтвазнаўцамі толькі ў сярэдзіне 2000-х, тады ж яе пачалі ўводзіць у падробкі. Так што калі алей сапраўды быў канфіскаваны ў 1994-м, “накладанне колераў” — важная прыкмета.

Па-другое, адценні. Гэты зялёны, гэты жоўты — візітоўкі Малевіча. Можаце супаставіць штрыхоўку бяліламі па небе з тым, як выкананае неба ў “Сялянцы” (1928–1932).

Калі выявіцца, што гэта сапраўдны Малевіч, экспанаваць яго пачнуць за браніраваным шклом з міліцыяй пры ўваходзе. То не губляйце часу, ідзіце і глядзіце, пакуль гэтаму не перашкаджаюць валтузня і натоўпы.



Сачыце за нашымі публікацыямі ў TelegramFacebookВконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!





Віктар Марціновіч, budzma.by


Крысціна Бандурына: Знайсці выйсце з замкнутага кола

$
0
0

Крысціна Бандурына разважае на budzma.by пра тое, чаму хатні гвалт – гэта замкнёнае кола і як ахвяры знайсці выйсці з яго.


Тым, хто перажыў гвалт, цяжэй за ўсё верыць людзям. Гэта ўвогуле самае цяжкае: верыць і падманвацца, верыць і падманвацца, верыць…

Знайсці выйсце з замкнутага кола — mission impossible. Але гвалт ніколі не бывае колам. Гэта, хутчэй, сістэма колаў, спіраль: фізічны гвалт, сэксуальны, эмацыянальны, эканамічны…

І часта здараецца так, што ўсё ідзе ў адным камплекце і паўтараецца раз за разам.

Хтосьці прыдумаў, што дзеці абавязаныя любіць сваіх бацькоў. І вось у цябе ёсць «татка». Ён дазваляе табе паглядзець тэлевізар, у вас усё добра, сямейная ідылія, а праз паўгадзіны ты ўжо «вытаращилась» на яго «своими зеньками» і не можаш зразумець, за што быў гэты ўдар, чаму цябе выганяюць з пакоя і больш не даюць глядзець тэлевізар.

«Добры-дрэнны татачка» — любімая тактыка майго бацькі. Была. Дзейнічала безадмоўна. Спачатку ты па-дзіцячы радуешся якому-небудзь падарунку, а пасля падарунак «у пакаранне» адбіраецца — і ты ўжо не па-дзіцячы плачаш.

Не верыць

Ці ведаеце вы, як выглядае звычайны хатні агрэсар? Не? Вось і я не ведаю. Няма такой жывёлінкі. Няма такога тыпажу. Кат, як правіла, на людзях — сама дабрыня і інтэлігентнасць. І гэта адна з тых прычын, з якой ахвяры гвалту цяжка даказаць, што яна ахвяра.

Майго бацьку «штарміла» ад прыступаў шалёнай агрэсіі да такой жа шалёнай «любові». «Доченька моя любимая»; «Ты же знаешь, что я тебя люблю больше всех на свете?». Вырвацца з яго абдымкаў было нерэальна. Я маўчала. У мяне язык не паварочваўся сказаць: «І я цябе».

Не памятаю, у які момант я перастала яму верыць.

Аднойчы, у рэжыме «добрага таткі», ён вырашыў спытаць у мяне (ужо дарослай), чаму я яго не люблю.

«А ты помнишь, как ты меня бил?» — задала я пытанне ў адказ.

«Нет. Не помню. Извини, если я тебя обидел».

"Бацьку хапала аднаго ўдару рукой па галаве, каб збіць мяне з ног"

У той момант нешта ўва мне незваротна знікла. Я зразумела, што для яго не існавала ўсіх тых гадоў кашмару. Што ў сваіх вачах ён быў бязвінны. Што мой боль — гэта нешта настолькі нязначнае, што нават не засталося ў памяці.

Я не верыла больш ніводнаму яго слову.

Паступова мы перасталі размаўляць. Знаходзячыся ў адной кватэры, у калідорах уціскаліся ў сценкі, каб толькі не дакранацца адно да аднаго. Паміраў ён, як вы ўжо ведаеце, таксама без мяне.

Не прасіць

Я засвоіла гэта як малітву. Не прасіць нічога — ні падарункаў (падарункі — выдатны інструмент маніпуляцыі), ні ежы (кожны з’едзены кавалак быў папрокам), ні літасці (сабе даражэй).

Мне было гадоў чатырнаццаць, калі я зразумела, што гэта не «выхаванне». Што ён атрымлівае задавальненне ад здзекаў. Што ў яго, як кажуць, рукі чэшуцца ўдарыць.

Добра памятаю гэтую схему:

1.      дакалупацца да маці, нагаварыць ёй усялякага мярзоцця кшталту «Ты, тумбочка, *бало закрой! Пошла на*уй из квартиры, животное!». Зарослы шчацінай, спіты твар, чырвоныя пражылкі вачэй, жоўты налёт на зубах, пах гніення з рота і смярдзючае адзенне. І яно — такое — ставіць сябе над вамі і кажа, што гэта вы тоўстыя, вы — «животные», «у*бища» і г. д.

Наступстваў шмат, асабліва для дзяцей: ад праблем з самаацэнкай да фізічных хвароб.

2.      час ад часу даставалася і бабулі — чалавеку, у чыёй кватэры гэта ўсё адбывалася і за чый кошт ён жыў. «А ты вообще рот закрой! Закрылась в своей комнате и сиди!»

3.      ну і нарэшце я. Дзённік з тройкай. Сшытак без вокладкі. Мокры ложак. Што я з’ела. Як я паглядзела. Любая зачэпка — і ён дастае рэмень.

Калі да мяне дайшло, што яму падабаецца біць, пасля «Готовься» я папрасілася «ў прыбіральню», дзе проста стаяла, адцягваючы момант, а пасля — «рукі памыць» — і ўзяла ў ваннай брудную анучу, якой мама выцірала пыл, адарвала кавалак, засунула ў рот, заціснула сківіцамі. Не прасіць. Каб ні гуку ад мяне ён больш не пачуў.

І біць мяне стала не так цікава.

Не баяцца

Не страшна не бывае. Бывае, што ты забываеш баяцца. Бывае, што баішся пастфактум. Каленкі дрыжаць, зрываецца голас, цябе ванітуе і хочацца ўцячы.

Але яшчэ бывае і так, што ты ўцякаеш — ды бегчы няма куды.

Маленькая, калі атрымлівалася, я бегла да суседзяў — «пазваніць у міліцыю». Іх кватэра насупраць была для мяне самым сапраўдным сховам. Там было бяспечна.

Я сядзела на падлозе ў іх зале і гуляла з даміно, шахматамі і шашкамі. Ні халеры, вядома ж, не ўмела, але лепшага сродку адцягнуць маю ўвагу не было. Чорнае і белае, розныя іх формы і варыяцыі... Там было шмат кніг, і я безліч разоў перабірала позіркам вокладкі і карэньчыкі. На сцяне над сталом вісеў нацюрморт. Памятаю сакавітыя грушы і вінаград, гледзячы на якія я, дзіця, на нейкі момант забывалася пра ўсё на свеце.

Калі навучылася трываць удары, я перастала ўцякаць з дому. Суседская кватэра засталася для мяне кэралаўскім Залюстрэччам, і я дагэтуль успамінаю яе з цеплынёй.

Міліцыя не рэагавала. Спачатку, вядома, прыходзілі. Пару разоў дакладна. Але мама адмаўлялася пісаць заяву, здымаць пабоі, даваць справе ход, а нават калі і пісала, то забірала. Маўляў, ён усё зразумеў і больш так не будзе.

І яны перасталі рэагаваць.

Чамусьці заўсёды лічылася, што гэта тычыцца толькі дарослых. Вось калі будзе заява — тады будзе і справа. І вынік. А тое, што пакутуюць дзеці… Хто калі думаў пра дзяцей?

Міліцыя не прыходзіла. Суседзі маўчалі. Іншая сям’я, усё такое… Гэта іх стасункі, самі разбяруцца. Што мы будзем лезці?

А дзеці?!

У школе не мелі ніякага ўяўлення пра тое, што адбываецца.

Ці ведаеце вы, што такое небяспечная сям’я? І я не ведаю. Таму што ёсць нейкая стэрэатыпная мадэль такой сям’і, дзе дзеці ходзяць абадраныя, брудныя і галодныя, а бацькі вечна п’яныя і неадэкватныя, і кватэра ўся такая, ну… Як клапоўнік. Але мой дом не быў клапоўнікам, мама — заўсёды добра апранутая прыгожая жанчына, дый я не хадзіла брудная. І ўсё ж дома было небяспечна.

Наша грамадства пакуль не гатовае адпусціць сваё "права на гвалт"

Адзін раз я паспрабавала расказаць сябрам. Напярэдадні быў страшны скандал. Праз ежу. У нас ляталі бляшанкі з тушонкай, усё змесціва халадзільніка было вывернутае на падлогу, дасталася і самому халадзільніку. На наступны дзень, калі сябры зайшлі па мяне, пусты халадзільнік быў расчынены і не працаваў, на падлозе валяліся тыя самыя бляшанкі і грэчка з разарванага пакета. Мне было страшна і сорамна. Я паспрабавала растлумачыць: п’яны бацька, скандал…

Яны пасмяяліся. Гэта самая частая рэакцыя, якую я сустракаю, калі гаворка ідзе пра гвалт. Смяюцца і кпяць.

Я больш не спрабавала расказваць людзям.

Бегчы не было куды. Верыць не было каму. Я мусіла выбірацца сама.

Мой боль быў крыніцай чужога задавальнення — і мне трэба было перастаць адчуваць. Я сціскала зубы, калі мяне білі, і чакала, пакуль усё скончыцца. Потым я перастала чакаць і пачала адказваць. Потым гэта скончылася.

Мяне папракалі ежай, і трэба было знайсці свой хлеб. Я працую з 16 гадоў. Мяне падтрымлівалі чужыя людзі: кармілі, давалі грошы і дах над галавой — і было ўжо не так цяжка жыць ва ўсім гэтым.

Мой дом быў небяспечны, і мне трэба было сыходзіць. Мяне трымала думка пра тое, што я скончу школу — і нагі маёй больш не будзе ў гэтай кватэры. Было страшна ісці ў чужы, варожы свет адной. Але ж гэта было лепш, чым заставацца ў знаёмым.

Ужо даўно няма ні бацькі, ні той кватэры, ні «сяброў». Але боль і страх застаюцца — яны настолькі моцна ўбітыя ў маё цела, што вытруціць іх не ўяўляецца магчымым. Я прачынаюся ад удараў і крыкаў, падскокваю ад гучных гукаў і павышанага мужчынскага тону. Мяне ванітуе, калі я бачу несправядлівасць ці чую зневажальныя словы. Я выключаюся, калі сутыкаюся з гвалтам, з п’янымі людзьмі, з дзіцячым плачам.

Калі ўсялякія разумнікі крычаць: «Нам не патрэбны закон супраць хатняга гвалту і як жа так — не біць дзяцей?» — я таксама выключаюся. Мне не хапае слоў. Не хапае сіл. Не хапае цярпення. Таму што дарослыя зноў думаюць пра сябе любімых — пра дарослых. Ніхто не думае пра дзяцей.

Чаму правалілася ініцыятыва супраць хатняга гвалту

Закон патрэбны — для таго, каб дзядзя-міліцыянер адказаў на званок і прыйшоў. Закон патрэбны — для таго, каб той, хто ўдарыў, сеў. Сеў дакладна і трывала. Незалежна ад таго, што думае жонка/муж і чаго баяцца суседзі. Закон патрэбны — каб для дзяцей свет не складаўся толькі з ахвяр і ка́таў. Каб яны ведалі, што іх абароняць і болю больш не будзе. Што людзі бываюць іншыя. І ім можна верыць.

Для таго, каб дзеці, стаўшы дарослымі, любілі сваіх дзяцей.

Крысціна Бандурына, budzma.by


Агульнанацыянальная гарачая лінія для ахвяр хатняга гвалту: 8‒801‒100‒8‒801.

Сайты арганізацый, якія працуюць з праблемай хатняга гвалту: 

karta‒nasiliya.by

genderperspectives.by

Еўрагульні ў 10 лічбах. Падсумоўваем

$
0
0

Два тыдні ў Беларусі праходзілі Эўрапейскія гульні, на якія было патрачана 540 мільёнаў рублёў. Радыё Свабода падусамала, якія страты і здабыткі прынесьлі гэтыя спаборніцтвы ў лічбах.


12 тысяч іншаземцаў

12 тысяч замежных турыстаў, паводле беларускіх памежнікаў, прыехалі ў Беларусь падчас Эўрагульняў. Але МУС на 27 чэрвеня (за 4 дні да канца Гульняў) паведамляла, што з квіткамі на спаборніцтвы ў Беларусь прыехалі толькі 4686 чалавек.




$270 мільёнаў

Столькі грошай пайшло на арганізацыі і правядзеньне Эўрагульняў. Лічбу агучыў міністар фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч. Бюджэтныя сродкі з гэтага — 133 мільёны, астатняе — спонсарская дапамога. За 270 мільёнаў можна было б пабудаваць:

  • 20 паліклінік;
  • 31 завод для перапрацоўкі сьмецьця;
  • 8 лякарняў;
  • 27 школаў;



3 затрыманыя актывісты

Актывісты БСДП «Народная грамада» Валянцін Троцкі, Сяргей Спарыш і Рыгор Пагарцаў выйшлі з плякатамі супраць інтэграцыі з Расеяй у фан-зону на праспэкт Пераможцаў. Іх амаль адразу затрымалі асобы ў цывільным. Пасьля актывістаў вывезьлі за горад і адпусьцілі.

5 прэзыдэнтаў

Кіраўнікі Расеі, Таджыкістану, Армэніі, Малдовы і непрызнанага ўладамі Беларусі Косава прысутнічалі на цырымоніях адкрыцьця і закрыцьця Эўрагульняў. На адкрыцьці былі прэзыдэнт Малдовы Ігар Дадон, прэзыдэнт Косава Хашым Тачы. Закрыцьцё наведаў кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін, прэзыдэнт Армэніі Армэн Саркісьян і прэзыдэнт Таджыкістану Эмамалі Рахмон.

На адкрыцьці таксама мусіў быць прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч: у Менску ён быў, але на цырымонію не прыйшоў з прычыны прысутнасьці там лідэра Косава.

5877 ложкаў для студэнтаў

Афіцыйныя дэлегацыі Эўрагульняў жыла ў менскай Студэнцкай вёсцы, адкуль на час спаборніцтваў выселілі студэнтаў. Інтэрнат да прыезду гасьцей аднавілі новай мэбляй і фурнітурай, туды купілі:

  • 397 камплектаў жалюзі на вокны;
  • 5877 ложкаў і матрацаў;
  • 161 насьценную вешалку ў вітальню;
  • 322 паліцы пад люстэрка ў прыбіральню;
  • 100 аўтобусаў з кандыцыянэрамі

Падчас Эўрагульняў жыхары Менску ўпершыню пабачылі аўтобусы з кандыцыянэрамі ў сталіцы. Такіх аўтобусаў да спаборніцтваў набылі сотню, у асноўным яны хадзілі па маршрутах каля спартовых арэн, дзе праходзілі спаборніцтвы.

2,5 рубля за куфаль «Крыніцы» ў фан-зоне

Куфаль піва ў фан-зоне Эўрагульняў каля Палаца спорту каштаваў 2,5 рубля, а выбар быў толькі адзін — «Крыніца». У параўнаньні з чэмпіянатам сьвету ў хакеі, які быў у Менску ў 2014 годзе, іншаземцаў у фан-зоне амаль не было, вольных месцаў за столікамі падчас спаборніцтваў таксама хапала.

69 мэдалёў у беларусаў

Беларуская зборная ў мэдальным заліку стала другой, узяўшы 69 мэдалёў (24 залатыя, 16 срэбных і 29 бронзавых). Першае месца ў мэдальным заліку на Эўрагульнях заняла Расея, трэцяе — Украіна.

12 адрамантаваных і мадэрнізаваных арэнаў

Эўрагульні праходзілі на 12 спартовых арэнах у Менску:

  • «Менск-Арэна»;
  • Стадыён «Дынама»;
  • Палац спорту «Ўручча»;
  • Falcon Club;
  • СК «Алімпійскі»;
  • «Чыжоўка-Арэна»;
  • Sporting Club;
  • Palova Arena;
  • Цэнтральны палац спорту;
  • Стралковы цір імя Цімашэнкі;
  • Цэнтар алімпійскай падрыхтоўкі ў тэнісе;
  • Цэнтар алімпійскай падрыхтоўкі вясьлярных відаў спорту.

У кожнай з гэтых спартовых арэн у рознай ступені праводзіўся рамонт і мадэрнізацыя, набывалі спартовы інвэнтар і прылады.

35 забароненых прадметаў

Сэлфі-палкі, ежу, спортінвэнтар, незарэгістраваную сымболіку, катоў, сабак, самакаты, цыгарэты, дзіцячыя калыскі — далёка няпоўны сьпіс усяго таго, што нельга было праносіць падчас Эўрагульняў на спартовыя арэны.




Акцыя! "Лета з кнігай"ад выдавецтва "Кнігазбор"!

$
0
0


Выдавецтва "Кнігазбор", ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"і інтэрнэт-кнігарня "Knihi.by"ладзяць акцыю – "Лета з кнігай".

Набудзь адну з дзвюх кніг: Дж. М. Бары "Пітэр Пэн"ці П. Васючэнка "Дзівоснае лета паноў Кубліцкага ды Заблоцкага"і атрымай 50%-ю зніжку на другую!

Тэрмін акцыі – з 01.07.2019 па 03.07.2019


Жывая Бібліятэка шукае людзей у каманду!

$
0
0

Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” шукае крутых валанцёраў і валанцёрак у сваю каманду. Мы развіваем грамадства, пабудаванае на прынцыпах роўнасці, інклюзіі, недыскрымінацыі і талерантнасці і шукаем тых, хто хоча рабіць гэта разам з намі.


Два асноўныя накірункі нашай дзейнасці: нефармальная адукацыя і інклюзія. Праз нефармальную адукацыю (у тым ліку Жывыя Бібліятэкі, сацыяльныя гульні, трэнінгі і іншыя фарматы) мы развіваем крытычнае мысленне моладзі і прасоўваем нашы каштоўнасці. А інклюзія для нас больш за пандусы і тактыльную кафлю. Мы хочам, каб інклюзіўнай была ў тым ліку камунікацыя і плануем развівацца ў гэтым накірунку.

У гэтым і наступным годзе “Жывая Бібліятэка” плануе вялікую колькасць разнастайных мерапрыемстваў і іншай дзейнасці, для якой нам і патрэбна твая дапамога! Што гэта можа быць? Напрыклад, падрыхтоўка і правядзенне розных мерапрыемстваў (як тэхнічна, так і праца са зместам), падрыхтоўка і развіццё фармату “Жывая Бібліятэка”, праца з тэмай інклюзіі і даступнасці, праца з тэкстамі (напісанне, вычытка), дызайн, фота- і відэаздымкі, піяр дзейнасці і што заўгодна яшчэ.

Калі ты шукаеш, дзе можна развіць свой патэнцыял, хочаш не толькі часова паваланцёрыць, але і стаць часткай класнай каманды, падзяляеш нашы каштоўнасці і лічыш сябе дастаткова адказнай ці адказным, то мы ўжо даўно чакаем цябе ў нашай камандзе!

Запаўняй анкету тут.

Дэдлайн прыёму анкет – 10 лiпеня. 11 лiпеня з вамі звяжуцца і распавядуць пра далейшыя крокі. Усе патэнцыйныя валанцёры і валанцёркі, якія цалкам запоўняць анкету, будуць запрошаны на азнаямленчы трэнінг 17 альбо 20 ліпеня (падрабязней у анкеце).

Калі засталіся нейкія пытанні, то смела пішыце на пошту: human.library.belarus@gmail.com.

Паводле арганізатараў

Беларусам прапануюць прыдумаць свой трэк пра Мінск і выйграць 1000 рублёў на яго прафесійны запіс

$
0
0

Нядаўна «Баржомі» прапанавала нашым артыстам выказаць сваё стаўленне да Мінска. Праз творчасць. Так з'явілася песня «Мінск з характарам»сумесны трэк Бакея, Валіка, Shuma, Леры Яскевіч і Лісы. Праз некалькі гадзін пасля рэлізу ён сабраў сотні каментароў, шмат хто напісаў, што па-іншаму чуюць песню пра наш горад. Брэнд «Баржомі» вырашыў даць выказацца ўсім беларусам.

SbUSGBLW_w8.jpg

Любы ахвотны да 10 ліпеня можа выкласці ў сацсетках сваю творчасць, прысвечаную Мінску, – дэма-версію песні ці проста вершы і музыку для яе – і выйграць 1000 рублёў на запіс трэка ў прафесійнай студыі. Падрабязныя ўмовы правядзення конкурсу і правілы ўдзелу даступныя на сайце.

«Мы ўбачылі, што трэк «Мінск з характарам» сабраў некалькі сотняў каментароў у сацсетках артыстаў і ў медыях, дзе была апублікаваная навіна. І яшчэ мы звярнулі ўвагу, што шмат выказванняў было ад людзей творчых, якія разбіраюцца ў музыцы. Мы зразумелі, што кожны бачыць горад па-свойму, і падумалі: чаму б ні зрабіць так, каб з'явілася не адна, а шмат розных песень пра Мінск. Менавіта таму што горад, як і характар у кожнага чалавека, – розны. Наш конкурс не толькі для прафесіяналаў – мы гатовыя разгледзець любы матэрыял, нават выкананне ўжывую – дастаткова выкласці аўдыя або відэа ў сацсеткі з хэштэгам #Минсксхарактером», – кажа прадстаўнік брэнда «Баржомі» Кацярына Кілбас.

Ацэньваць творчасць удзельнікаў будуць Shuma, Ягор Кіпа, прадзюсар трэка «Мінск з характарам», журналістка TUT.by Ганна Яфрэменка і прадстаўнікі «Баржомі».

Работы прымаюцца да 10 ліпеня, і ўжо 12 ліпеня будзе абвешчанае імя шчаслівага пераможцы.

Паводле арганізатараў

Viewing all 15480 articles
Browse latest View live